Аршанец разбіўся, скокнуўшы ў раку на Вадохрышча (відэа, 18+)
11.02.2019 15:00
—
Разное

Кадр з відэа
У непрыемную гісторыю трапіў аршанец, які вырашыў на Вадохрышча акунуцца ў раку.
Як піша сайт orsha.eu, мужчына не скарыстаўся спецыяльна падрыхтаваным месцам, дзе дзяжурылі супрацоўнікі МНС і міліцыі, а захацеў экстрыму. Ён вырашыў скочыць у Оршы з падвеснага моста.
Распрануўшыся, мужчына скокнуў, але трапіў на моцны лёд і разбіўся. На відэа цяжка разабраць, ці быў скачок смяротным. Магчыма, усё абмежавалася проста траўмай. Праўда, крыві было вельмі шмат.
Увага! На відэа прысутнічае нецэнзурная лексіка.