"Морынская залатая рыбка" збірае сяброў

Источник материала:  
11.02.2019 — Разное

Рэгіянальныя святы на Іўеўшчыне – гэта сапраўдны фейерверк талентаў, творчай фантазіі, няспыннага плёну  работнікаў культуры раёна, а таксама мясцовых жыхароў і  гасцей свята.

Зноў сабрала да сябе людзей неабыякавых прынёманская славутая вёска Морына на брэндавае свята мясцовых культработнікаў “Морынская залатая рыбка”.

"Морынская залатая рыбка" збірае сяброў

Падворак і тэрыторыя наўкол установы культуры пераўтварыліся ўсвяточную пляцоўку, якая вабіла не толькі гукамі музыкі і вясёлых спеваў, але і водарам  рыбнай юшкі, якая варылася ў вялікіх катлах, напаўняючы ўсё наўкол пахам і апетытам.

Як заўжды, галоўнай гераіняй свята стала рыба: і сцэнічная, і тая што варылася ў катлах з духмянымі травамі, і тая, у якую пераўтварыліся пірагі, і заліўная, і сушаная, і запечаная, і салёная, і марынаваная, і на бутэрбродах… І, безумоўна, Залатая рыбка, якая з каронай уладаркі марской на галаве, з імпрэзаванай сцэны  прыгожа спявала, выконвала жаданні, стварала адмысловы настрой.

"Морынская залатая рыбка" збірае сяброў

"Морынская залатая рыбка" збірае сяброў

У глядзельнай зале Морынскага сектара культурна-масавай і асветніцкай работы прайшоў спектакль дзіцячага ўзорнага тэатральнага калектыва Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў па матывах казкі Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна “Казка пра рыбака і рыбку”.

Працавалі гандлёвыя рады, дзеткі і дарослыя маглі пакатацца на поні і сапраўдным  верхавым кані, паўдзельнічаць у розных гульнях, спаборніцтвах, віктарынах, пачаставацца рыбнай юшкай, якую і прадавалі, і так частавалі.

"Морынская залатая рыбка" збірае сяброў

"Морынская залатая рыбка" збірае сяброў

Пачаставалася рыбнымі стравамі і журы, якое абыйшло ўсё рыбацкія станы конкурснай пляцоўкі “Морынская залатая  юшка”. Іх было сем. І кожны здзівіў  і  рыбнымі стравамі, і прэзентацыяй сваёй пляцоўкі, і арыгінальнасцю  рэцэпта прыгатавання юшкі, і г.д.

А галоўнае, свята  прынесла добры настрой і новыя сілыя на чарговы працоўны тыдзень, а таксама нарушыла  зімовую цішыню вялікай вёскі.

Традыцыйна на свята прыязджаюць члены выканкама, старшыня раённай выканаўчай улады Аляксандр Іванавіч Булак і яго намеснік па сацыяльнай сферы Лідзія Вацехаўна Носуль.

В. ГУЛІДАВА. Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

←Пад Нясвіжам электрычка сутыкнулася з трактарам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика