Ліхача-бяспраўніка ў Мінску арыштавалі на 30 сутак

Источник материала:  
08.02.2019 18:22 — Разное
Ліхача-бяспраўніка ў Мінску арыштавалі на 30 сутак
БЕЛТА

30 сутак адміністрацыйнага арышту атрымаў у Мінску ліхач-бяспраўнік. Мужчыну пакаралі за парушэнні і непадпарадкаванне супрацоўнікам ДАІ, паведамляе БЕЛТА са слоў начальніка аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандры Паповай.

Мужчына на два гады пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартным сродкам на 2 гады. Акрамя таго, ён аштрафаваны на 1224 рублі (48 базавых велічынь). 

Справы кіроўцы разглядаліся ў двух судах сталіцы — Ленінскім і Маскоўскім. Яго судзілі за паўторнае кіраванне транспартам без правоў кіроўцы. Абодва суды прызначылі яму па 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 

Інцыдэнт адбыўся зранку 23 студзеня. Каля 6-й гадзіны раніцы сталічныя даішнікі пераследавалі аўтамабіль "BMW Х6". Машына ехала з выключанымі фарамі і праехала на чырвонае святло. Кіроўца праігнараваў патрабаванне спыніцца, перавышаў хуткасць, ствараючы пагрозу дарожнай бяспецы. Інспектары нанеслі пашкоджанні аўтамабілю, каб спыніць яго, але парушальніку ўдалося ўцячы. Пазней мужчыну затрымалі ў Жыткавічах на Гомельшчыне. Адтуль яго перадалі ў мінскую міліцыю.

Паведамляецца, што ліхач-бяспраўнік — жыхар Гомельскай вобласці.

←Месси вновь превзошел Роналду

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика