Ушачане активно участвуют в проекте «Новая жизнь в обмен на крышечки»
08.02.2019
—
Разное
На Ушаччыне працягваецца рэалізацыя праекта “Новае жыццё ў абмен на накрыўкі”. Адмысловыя пункты збору пластыку арганізаваны на базе райкама БРСМ, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, устаноў адукацыі. Як зазначыла першы сакратар райкама грамадскага аб’яднання Рыта Хрыпель, паўдзельнічаць у дабрачыннай справе выказалі жаданне ўжо многія. Найбольш актыўнымі сталі вучні Ушацкай і Глыбачанскай школ, работнікі аддзела па адукацыі райвыканкама. Яшчэ крыху – і сабраныя накрыўкі будуць здадзены на перапрацоўку. Выручаныя ж за гэта грошы пойдуць на лячэнне землякоў з цяжкімі захворваннямі.