Апоўначы з інтэрната ў Мінску эвакуявалі больш за тысячу чалавек

Источник материала:  
08.02.2019 10:02 — Разное
Апоўначы з інтэрната ў Мінску эвакуявалі больш за тысячу чалавек
mchs.gov.by

Апоўначы з інтэрната ў Мінску на праспекце Машэрава (відаць, маецца на ўвазе інтэрнат Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта) эвакуявалі 1141 чалавека, сярод іх — 341 замежніка. Прычынай стаў пажар на першым паверсе 13-павярховага будынка. Там загарэўся пластыкавы кантэйнер для смецця, узгаранне адбылося і ў шахце смеццеправода. Плошча гарэння склала два квадратныя метры. Пажар быў хутка ліквідаваны ратавальнікамі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, па медыцынскую дапамогу звярнуліся трое студэнтаў. Іх завезлі ў бальніцу, папярэдні дыягназ — атручванне прадуктамі гарэння.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

←Полиция подтвердила смерть Эмилиано Салы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика