Дзень здароўя з Матроскіным (працяг тэмы)

Источник материала:  
08.02.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Ежа выдатная, калі бяспечная!” — пад такой назвай у гэтым годзе ў дзіцячым садзе № 4 г. Нясвіжа “Караблік дзяцінства” праходзіць праект па здаровым харчаванні. У яго рамках, а таксама ў рамках абласной акцыі “Міншчына спартыўная” ў да-школьнай установе адбыўся Дзень здароўя “Малако кароўкі піце на здароўе”.

Гэтаму дню папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа: былі задзейнічаны ўсе работнікі да-школьнай установы  —  ад загадчыка сада да загадчыка гаспадаркі. Ён, дарэчы, зляпіў са снегу прыгожую фігуру каровы. Выхавацелі правялі тэматычную гутарку з дзецьмі, аформілі адпаведныя міні-куточкі ў групах, у сталовай было распрацавана меню малочнага дня. У мабільным прылажэнні “Вайбер” загадчык Вольга Пуляк папярэдзіла бацькоў, каб прынеслі цёплае зменнае адзенне дзецям, санкі і, з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця і здаровага харчавання, запрасіла іх да ўдзелу ў мерапрыемстве. Таксама заказалі вялікі тэматычны банер, бацькі дапамаглі арганізаваць выставу малочнай прадукцыі.

Дзень здароўя з Матроскіным (працяг тэмы)

Дзень здароўя адкрылі Дзяржаўным гімнам, які дашкаляты выканалі разам з дарослымі. Пасля маленькія выхаванцы пазнаёміліся з тэматычнай выставай, засвоілі набытыя веды аб карысці малочных прадуктаў і іх неабходнасці ўжывання ў ежу. І цяпер яны цвёрда ўпэўнены, што малако трэба выпіваць да апошняй кропелькі. Далей дзяцей на вулічных пляцоўках чакала займальная спартыўна-аздараўленчая праграма, на пачатку якой яны правялі маленькую размінку з кіраўніком фізічнага выхавання. Разам з казачным героем Катом Матроскіным дашкаляты ўдзельнічалі ў музычных гульнях, танцавалі, скакалі, ляпілі з дапамогай бацькоў і педагогаў снежныя фігуры “Карысныя вітамінкі” — яблык, персік, грушу, вінаград, ананас, каталіся на санках разам з бацькамі і валанцёрамі  СШ № 1 г. Нясвіжа.

Дзень здароўя з Матроскіным (працяг тэмы)

Дзень здароўя з Матроскіным (працяг тэмы)

Дзень здароўя з Матроскіным (працяг тэмы)

У выніку Дзень здароўя прынёс шмат радасці, прыемных хвілін і добрых уражанняў не толькі дзецям — ім аж да слёз не хацелася вяртацца з вуліцы ў садок, але і педагогам, і бацькам. Апошнія маглі падзяліцца сваімі добрымі эмоцыямі і пажаданнямі пасля мерапрыемства, а тыя, хто не змог прысутнічаць, атрымалі з яго фотасправаздачу.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Обсудили актуальные вопросы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика