Миоры посетил заказчик строительства межрайонного кардиологического центра

Источник материала:  
07.02.2019 — Разное
>

Миоры посетил заказчик строительства межрайонного кардиологического центра У панядзелак Міёршчыну наведаў з рабочым візітам выканаўчы дырэктар эканамічнага дэпартамента нямецкай фірмы Klinikon GmbH Роланд Трэффц, якая выступае ў якасці заказчыка будаўніцтва міжраённага кардыялагічнага цэнтра. Мэта паездкі — выбраць пляцоўкі для будучых медыцынскіх устаноў. Размова ідзе пра зямельную плошчу непасрэдна для Цэнтра і санаторыя-прафілакторыя для рэабілітацыі праапераваных хворых прыкладна на 120 месц. 

Замежнага госця суправаджаў беларускі куратар будучага аб’екта Ігар Зелянкевіч, які не так даўно ўзначальваў Міністэрства аховы здароўя рэспублікі. У якасці дарадцы выступаў былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ад нашага раёна Уладзімір Скавародка.
Прадстаўнічую дэлегацыю і суправаджаючую перакладчыцу прыняў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Пасля ўдакладнення асаблівасцей і прапаноў па будучых аб’ектах удзельнікі сустрэчы скіраваліся ў мясціны, якія яны могуць заняць. Так, для кардыялагічнага цэнтра прапануюцца пустуючыя цяпер угоддзі ў межах райцэнтра па левым Миоры посетил заказчик строительства межрайонного кардиологического центра баку вуліцы Верхнядзвінскай, што непасрэдна прымыкаюць да тэрыторыі новай цэнтральнай раённай бальніцы і абмяжоўваюцца часткай вуліцы Лермантава, якую толькі пачалі забудоўваць, з аднаго боку і аб’язной дарогай — з другога. Рэабілітацыйны санаторый-прафілакторый можа заняць маляўнічыя мясціны па суседстве з возерам Абстэрна і сасоннікам у раёне вёскі Зачарэўе Перабродскага сельсавета.


Па дарозе дэлегацыя наведала новы корпус цэнтральнай раённай бальніцы, дзе правялі экскурсію галоўны ўрач Алена Сівая і яе намеснік па медыцынскай частцы Святлана Бірукова. Цікавым аб’ектам для нямецкага госця стала будаўнічая пляцоўка Міёрскага металапракатнага завода, які бу-дзе працаваць па нямецкай тэхналогіі.


Ігар Зелянкевіч спецыяльна падкрэсліў, што будучы кардыялагічны цэнтр закліканы вырашаць дзве актуальныя для нашай рэспублікі задачы — лячыць распаўсюджаныя сардэчна-сасудзістыя хваробы і займацца ранняй дыягностыкай раку.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

←Литовцы создали Tinder для собак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика