8 лютага ў Беларусі прагназуюць ад -9 уначы да +5 удзень
07.02.2019 13:59
—
Разное
pixabay.com
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў пятніцу, 8 лютага, інфармуе Белгідрамет.
Уначы істотных ападкаў не прагназуюць, а вось удзень у асобных раёнах пройдзе невялікі мокры снег. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, па поўначы парывісты.
Уначы прагназуюць 1-7 ніжэй за нуль, па паўднёвым усходзе пры праясненнях будзе да 9 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад -1 да +5.