"Существующую систему образования в Беларуси совершенствовать необходимо"

Источник материала:  
07.02.2019 — Разное
>

"Существующую систему образования в Беларуси совершенствовать необходимо" Ламаць існуючую сістэму адукацыі ў Беларусі нельга, але ўдасканальваць неабходна. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў, заслухаўшы даклад аб перспектывах развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі.

"Да пытанняў адукацыі мы звяртаемся пастаянна. Я проста хачу перш за ўсё сам пераканацца, наколькі рэалізуюцца нашы рашэнні ў гэтай сферы. Калі ёсць неабходнасць, падштурхнуць тыя рэформы, якія ідуць. Хоць рэформамі мы ніколі не займаліся і займацца ў адукацыі не будзем. Мы павінны ўдасканальваць тое, што маем сёння, і тое, што атрымалі ўчора", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


У той жа час Прэзідэнт не выключыў, што пры ўдасканаленні сістэмы адукацыі ў школах і ВНУ давядзецца адмовіцца ад некаторых аспектаў. Аднак рабіць гэта трэба паступова. І рухацца ад меншага да большага, ад простага да складанага.


Аляксандр Лукашэнка даручыў узмацніць практыка-арыентаваную падрыхтоўку, скараціць тэрміны навучання ў ВНУ па многіх дысцыплінах, абнавіць вучэбныя праграмы і падручнікі.


Запатрабаваў вызначыцца з неабходнай колькасцю навучэнцаў у вышэйшых навучальных установах. Аднак гэта не распаўсюджваецца на экспарт адукацыйных паслуг, які прыносіць краіне немалыя грошы. Толькі па лініі Міністэрства адукацыі ўдалося зарабіць $35 млн. "Сістэма беларускай адукацыі вельмі запатрабавана. Па-мойму, 108 краін навучаюцца ў Беларусі, амаль 25 тысяч чалавек. Гэта здорава, — адзначыў Прэзідэнт. — А нам трэба столькі выпусціць з ВНУ студэнтаў, колькі патрэбна для нашай эканомікі і жыцця".


Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы даручыў надаць падрыхтоўцы педагагічных кадраў: "Няма таго кантролю і таго запатрабавання, якое было некалі за выкладаннем. Каб настаўнік ішоў і па-добраму дрыжаў за тое, каб прыйсці з ведамі і перадаць іх вучням".
Беларускі лідар падкрэсліў, што неабходна цаніць як школьных настаўнікаў, так і педагогаў у ВНУ, колькі б гадоў ім ні было. Калі яны хочуць і могуць працаваць, прыносяць карысць універсітэту, трэба берагчы такіх спецыялістаў і ні ў якім разе не выганяць.
Адзначыў, што навучанне павінна быць больш практыка-арыентаваным.


У час нарады таксама абмяркоўваліся пытанні правядзення экзаменаў пасля заканчэння школы, а таксама цэнтралізаванага тэсціравання пры паступленні ў ВНУ. Як заявіў Прэзідэнт, са школьных праграм неабходна выключаць усё лішняе і прыводзіць іх у адпаведнасць з патрабаваннямі сучаснасці. Ёсць прадметы, праграмы па якіх выбудаваны няправільна. У прыклад прывёў біялогію, на якой ледзь ці не палову навучальнага года могуць падрабязна вывучаць чарвякоў. Хоць, калі школьнік не збіраецца станавіцца біёлагам, гэтыя веды ў жыцці яму не спатрэбяцца.


Прэзідэнт расказаў і аб сваім стаўленні да падручнікаў, падкрэсліўшы, што іх таксама неабходна абнаўляць у адпаведнасці з новымі праграмамі. "Як педагог па адукацыі стаўлюся да падручніка, як да абраза нават у сучасным жыцці, калі кніга не стала патрэбнай, надзённай для лю- дзей. Інтэрнэт і іншае... Адно другое не выключае. Але для мяне кніга як была абразам, так і засталася. А падручнік на парадак вышэй, чым звычайная кніга, нават самая каштоўная, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — І нам з гэтых пазіцый трэба было падысці да падручнікаў, і перш за ўсё ў школе". Тое ж мае дачыненне да вузаўскіх дапаможнікаў, звярнуў увагу Прэзідэнт.


Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу пашыраць у школах працоўную падрыхтоўку. На яго думку, працоўнае навучанне ў старэйшых класах не толькі дае магчымасць школьнікам набыць прафесійныя навыкі, але рыхтуе іх да жыццёвых, бытавых сітуацый.


Ёсць праблемы і з фізічным выхаваннем. Дзецям трэба прывіваць здаровы лад жыцця, навучаць іх розным відам спорту. Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў, як у яго школьныя гады настаўнікі ставіліся да ўрокаў фізвыхавання: "Не дай бог ты не прыйшоў і не асвоіў праграму па лыжнай падрыхтоўцы, па гульнявых відах спорту, па лёгкай атлетыцы. Куды гэта падзелася?"


Раскрытыкаваў Прэзідэнт уведзены нядаўна ў школах адзіны дзень інфармавання "Школа актыўнага грамадзяніна" (ШАГ). На яго думку, сам па сабе гэты праект быццам і нядрэнны. Але засумняваўся, ці гатовы настаўнікі займацца ім. "Вы аб гэтым падумалі? І што, пасля таго як вы прыдумалі ў Мінадукацыі гэты ШАГ, яны будуць выкладаць на ім? Для гэтага ў нас ёсць гістарычныя дысцыпліны, ёсць літаратура і гэтак далей. Там трэба выкладаць элементы гэтых ШАГ, сям'ю трэба задзейнічаць і сродкі масавай інфармацыі, каб сфарміраваць гэтага актыўнага грамадзяніна", — лічыць кіраўнік дзяржавы.


Ён таксама выказаў шэраг крытычных заўваг да іншых курсаў, у тым ліку па асновах бяспекі жыццядзейнасці.
"Надуманасць замест таго, каб развіваць, пашыраць тое, што ўжо апрабавана жыццём, і тое, што патрэбна будзе заўтра", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па матэрыялах БЕЛТА.

←Представителей Всемирного банка заинтересовал проект пинских коммунальников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика