Что читает министр, и какие писатели приедут на Минскую книжную выставку? Интервью с Александром Карлюкевичем
Новости Беларуси. Гость студии Новости «24 часа» на СТВ – министр информации Беларуси Александр Карлюкевич.
Евгений Горин, СТВ:
Аляксандр Мікалаевіч, добры дзень! Чаму трэба схадзіць на Мінскую кніжную выставу, што будзе асаблівага ў гэтым годзе?
Александр Карлюкевич, министр информации Беларуси:
Асаблівасці ўсё ж маюць традыцыйны характар. Варта схадзіць мінчанам, гасцям сталіцы, таму што там можна знайсці цікавыя кнігі. Калі хтосьці чытае тры-чатыры кнігі ў год, то ёсць шанс выбраць іх на гэтым кніжным кірмашы. З другога боку ёсць магчымасць яшчэ пахадзіць, даведацца, якія тэндэнцыі ўвогуле, не толькі ў кнігавыдавецкай справе, што, безумоўна, цікава выдаўцам, паліграфістам, кніжным рэдактарам. Увогуле даведацца, якія тэндэнцыі ў мастацкай літаратуры, у чытанні.
Адзін з дзён ярмаркі прысвечаны сустрэчы пісьменнікаў з розных краін, іх будзе больш, чым з 20 краін.
Евгений Горин:
Калі казаць пра тэндэнцыі, вы таксама пісьменнік, для сябе штосьці адзначаеце?
Александр Карлюкевич:
Першае, што ў гэтым жыцці пазначыў сабе даўным-даўно, што існуе ў свеце некалькі пісьменнікаў: Леў Талстой, Мікалай Гогаль і, канешне, Уладзімір Караткевіч. А калі гаварыць пра тое, што я заўважаю як чытач, то я заўважаю тое, што чытаюць белетрыстыкі, публіцыстыкі. Разам з тым у трэндзе застаюцца некалькі класічных твораў.
Калі гаварыць пра беларускую літаратуру, то я магу меркаваць не толькі па кніжнай выстаўцы-кірмашы, але па рэйтынгах продажу ад «Белкнігі», якія мы рабілі ў 2018 годзе. Караткевіч самы папулярны аўтар, што б ні казалі. І справа не толькі ў тым, што чытач цікавіцца гісторыяй, я думаю, проста добра напісаныя кнігі, здольнасць паглядзець на сучаснасць, здольнасць убачыць герояў, іх узаемаадносіны.
Прыблізна тое самае было і з успрыняццем Быкава. Відаць, праз Быкава ўспрымалі не толькі вайну, ваенныя падзеі, нейкія пэўныя маральныя, духоўныя прыярытэты: як яны вызначаліся ў кожнага чалавека ў залежнасці ад пазіцыі, характару, ад асобы. І так з Караткевічам.
Евгений Горин:
І Караткевіч, і Быкаў – гэта ж беларуская класіка. А калі казаць пра навінкі беларускага кніжнага рынку, што вы можаце парэкамендаваць?
Александр Карлюкевич:
Я чытаю з мастацкай літаратуры, наколькі хапае часу, усё, што друкуецца ў нашых літаратурна-мастацкіх часопісах. І ўсё, што друкуецца з навінак сучаснай прозы, паэзіі, літаральна 10-20 аўтараў, бо ўсё немагчыма прачытаць. З празаікаў мне цікавы Андрэй Федарэнка, Алена Брава, Алена Папова, якая даволі часта друкуецца ў Маскве. Цікавая пісьменніца Людміла Рублеўская, зараз «Беларусьфільм» здымае мастацкі фільм па яе пенталогіі.
А з паэзіі я чытаю Алеся Бадака, Міколу Мятліцкага і, канешне, часам чытаю класічныя творы.
Мяне здзівіла на гэтай кніжнай выстаўцы-кірмашы, што прыехаў галоўны рэдактар «Літаратурнай газеты» Максім Замшаў і прачытаў новыя пераклады санетаў Янкі Купалы. Я проста вымушаны следам перачытаць іх, аказваецца, яны дастаткова сучасныя.
Евгений Горин:
Для чытача не толькі важна трымаць кнігу, прачытаць яе, але было б цікава і пагутарыць з аўтарам. Якія пісьменнікі сталі тварам гэтага форуму?
Александр Карлюкевич:
Вельмі шмат пісьменнікаў прывезла на выстаўку-кірмаш Расійская Федэрацыя. Па-першае, Расійская Федэрацыя – цэнтральны экспанент XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і Расійская Федэрацыя прывезла разам з выдавецтвамі Максіма Макарычэва, які напісаў цудоўную кніжку пра хакеіста Мальцава і пра Фідэля Кастра з серыі «Жыццё знакамітых людзей». Прывезла Мікалая Далгаполава, які напісаў двухтомнік для серыі «ЖЗЛ» «Легендарныя разведчыкі». Дарэчы, там шмат землякоў нашых.
Евгений Горин:
Калі казаць пра КПД, вось падобныя форумы, ярмаркі, наколькі яны садзейнічаюць павелічэнню інтарэсу чытачоў да кнігі, павышэнню інтарэсу людзей да чытання?
Александр Карлюкевич:
Мне здаецца, гэта пытанне да чытачоў, наведвальнікаў: калі выходзяць людзі з кнігай, для мяне гэта сведчанне, што выстаўка адбылася.
Евгений Горин:
Дзякуй!
Александр Карлюкевич:
Дзякуй!