Жывапіс і паэзія

Источник материала:  
06.02.2019 16:45 — Разное

1 лютага ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстава дзвюх творчых асоб Ганцаўшчыны, прымеркаваная да Года малой радзімы. Яе назва: «Беларусь мая родная, мілая…».

Жывапіс і паэзія

25 жывапісных краявідаў і сюжэтных карцін прадставіў мастак, афіцэр-падводнік, капітан 3-га рангу ВМС Іван Караленка. Паэт, падпалкоўнік РВСП Аляксей Галаскок да кожнага жывапіснага твора дапасаваў свае вершы.
Выстава не пакіне абыякавым нікога, хто верыць у чыстыя пачуцці, сапраўдную дабрыню і шчырасць у жыцці. А яшчэ яна нагадвае словы вялікага італьянскага мастака Леанарда да Вінчы: «Жывапіс – гэта паэзія, якую бачаць, а паэзія – гэта жывапіс, які чуюць».
Працуе выстава да 5 сакавіка.
Анатоль КРЭЙДЗІЧ.

(Visited 1 times, 1 visits today)

←У Бреста появился логотип культурной столицы СНГ 2019

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика