Вопросы расчистки снега, низкой температуры в квартирах и другие волновали жителей района во время «прямой линии» с директором УП ЖКХ С.Завадским

Источник материала:  
06.02.2019 — Разное

Асаблівасцю апошняй тэлефоннай “прамой лініі” дырэктара УП ЖКГ Ушацкага раёна С.Б.Завадскага з жыхарамі раёна, якая праходзіла напрыканцы студзеня, стала адносна невялікая колькасць тэлефанаванняў і іх вузкая геаграфія – ніводнага з сяла. Апошняя акалічнасць, магчыма, тлумачыцца тым, што камунальнікі зараз не адказваюць за водаправодныя сеткі, якія перададзены на баланс філіяла “Наваполацкводаканал”. Але ім з лішкам хапае абавязкаў, якія засталіся, і, улічваючы тое, што амаль трэцюю частку са зваротаў складалі падзякі работнікам прадпрыемства, у цэлым камунальнікі са сваімі функцыямі спраўляюцца даволі паспяхова.

“Прыемныя” званкі датычыліся граматнай і аператыўнай дзейнасці дыспетчарскай службы, уборкі снегу ў цэнтры гарпасёлка, а таксама работы прыбіральшчыцы пад’ездаў у доме па Ленінскай,19. Асобныя пытанні былі прадказальнымі, бо падчас сёлетняй сапраўднай зімы не магло абысціся без нараканняў на расчыстку дваровых тэрыторый. З такой праблемай, у прыватнасці, звярталіся з дома № 4 па вуліцы Камсамольскай, актуальная яна для Віцебскай, Садовай і іншых, па словах заяўніка, “спальных” раёнаў райцэнтра. С.Б.Завадскі патлумачыў, што тэхніка прадпрыемства пасля расчысткі цэнтральных вуліц накіроўваецца і на перыферыю, вось толькі ўборцы двароў часта замінаюць самі грамадзяне, а дакладней – іх аўтамабілі, якія перашкаджаюць спецтранспарту ЖКГ.

Н.М.Чарняўская з вуліцы Горкага зноў паднімала злабадзённую праблему аказання паслуг па ачыстцы комінаў – на сённяшні дзень у раёне няма арганізацыі, якая б выконвала гэты від работ. Пенсіянерка заўважыла, што можна было б наняць і “шабашнікаў” з ліку ахвотнікаў падзарабіць, але, па-першае, іх паслугі нямала каштуюць, а па-другое – у такім выпадку грошы, як і дым, могуць вылецець у паветра, бо хто можа гарантаваць якасць?.. Агучанае пытанне, дарэчы, турбуе і жыхароў сельскіх населеных пунктаў, нядаўна з ім да старшыні райвыканкама звярталіся людзі з аграгарадка Глыбачка. “Праблема існуе, – пагадзіўся С.Б.Завадскі. – І каб зняць яе ў маштабах раёна, у нашых планах накіраваць рабочых на спецыяльнае навучанне. Гэта будзе зроблена, калі ў абласным цэнтры сфарміруецца адпаведная група. Як толькі падрыхтуем спецыялістаў, адразу праінфармуем ушачан праз газету”.

З вуліцы Горкага паступіла тэлефанаванне і наконт месца размяшчэння кантэйнераў для смецця. Дырэктар камунгаса зазначыў, што ў прыватным сектары падобныя пытанні перыядычна ўзнікаюць: адным такое “суседства” не перашкаджае – не трэба хадзіць далёка для ўтылізацыі адходаў, іншым жа, наадварот, хочацца, каб пляцоўкі былі абсталяваны далей ад іх домаўладанняў. “Правядзём сход жыхароў, запросім да ўдзелу санітарна-эпідэміялагічную службу, выслухаем усіх і вызначым канчатковы варыянт размяшчэння кантэйнераў. Так мы ўжо рабілі на іншых вуліцах”, – агучыў практыку дасягнення кансэнсусу С.Б.Завадскі. Як нам стала вядома, прыгаданы сход адбыўся ў панядзелак, 4 лютага.

Калектыўным можна лічыць зварот з Віцебскай, 5. Мужчына скардзіўся на нізкую тэмпературу не толькі ў сваёй, а і ў кватэрах некаторых суседзяў, вокны якіх выходзяць на паўночны бок шматпавярхоўкі: “Батарэі зверху цёплыя, знізу халодныя!” Спецыялісты прадпрыемства ўжо наведалі заяўніка, факты пацвердзіліся, будуць выконвацца работы па наладцы сістэмы ацяплення.

А вось жыхарка дома №18 на Е.Лось заклапочана прыватным пытаннем – талая вада падчас паводкі залівае гаспадарчыя пабудовы і падворак сядзібы. Стан спраў камунальнікі неўзабаве высветлілі пры выездзе па адрасе – на дадзены момант работы выканаць немагчыма не толькі з выкарыстаннем тэхнікі прадпрыемства, а нават уручную, таму пытанне ўзята на кантроль і будзе вырашацца з наступленнем спрыяльных умоў надвор’я.

Ужо пасля вызначанага тэрміну на “прамую лінію” тэлефанавала жыхарка 1-га корпусу дома №2 вуліцы Віцебскай, якая таксама скардзілася на нізкія тэмпературы ў кватэры. “Дом наш пабудаваны ў 1995 годзе, у вуглавых выступах сцен з цягам часу ўтварыліся шчыліны”, – тлумачыла сваё бачанне праблемы жанчына. Пытанне мы перадалі дырэктару камунгаса, і яно таксама будзе разгледжана спецыялістамі прадпрыемства з выездам на месца.

Д.Раманоўскі.

←«Вброс» российских СМИ: Беларусь хочет провести на своей территории учения NATO

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика