Сапёры правяралі касы "Белавія" не толькі ў Мінску, але і ў Гомелі (фота)
05.02.2019 15:50
—
Разное

Эвакуацыя касаў "Белавія" ў Гомелі / gp.by
Сапёры правяралі касы кампаніі "Белавія" не толькі ў Мінску, але і ў Гомелі, піша gp.by.
Як паведамляла Еўрарадыё, 5 лютага на адрас кампаніі прыйшло паведамленне пра мініраванне офіса. У выніку быў эвакуяваны офіс "Белавія" ў цэнтры Мінска на вуліцы Карла Маркса. На месцы працавалі сапёры. Паведамленне, на шчасце, апынулася фальшывым. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць аўтара паведамлення.
У Гомелі сапёры правялі агляд касы "Белавія" на чыгуначным вакзале. Выбуховых прыстасаванняў там не знайшлі. Ідзе агляд касы авіякампаніі ў аэрапорце "Гомель".