Генрых VIII і Матуся Гуся. Пісьменнік-бард Серж Мінскевіч расказаў у СШ№18 Брэста пра англійскі фальклор

Источник материала:  
05.02.2019 15:48 — Разное

Ужо традыцыйным для 18-й школы стала запрашаць у госці пісьменніка-барда, навукоўца Сержа Мінскевіча.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news63189.php

Генрых VIII і Матуся Гуся. Пісьменнік-бард Серж Мінскевіч расказаў у СШ№18 Брэста пра англійскі фальклор

Ён заўсёды адклікаецца на прапановы і прыязджае з Мінска, каб расказаць нешта новае і цікавае.

Адукаваны і таленавіты

Дзеці чакаюць сустрэчы з пісьменнікам, бо пан Серж вельмі цікавы суразмоўца, рознабакова адукаваны і таленавіты чалавек. Яго імя шырока вядомае ў творчых і навуковых колах. Ён аўтар шматлікіх кніг, сярод якіх “Праз галеРЭЮ”, (паэзія), “Мінскія санеты”, “Прыгоды Какоса Маракоса”, (вершаваная казка), “Я з БУМ-БАМ-ЛІТа”, (вершы, проза, крытычныя артыкулы), “Сад замкненых гор”, (фантастычны раман, аповесць, апавяданні), “Чароўная крыніца, ці як дракона навучыць чысціць зубы”, (празаічная казка, фэнтезі).


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news63189.php

Генрых VIII і Матуся Гуся. Пісьменнік-бард Серж Мінскевіч расказаў у СШ№18 Брэста пра англійскі фальклор

Ён пераклаў на беларускую мову “Дзяды” і “Крымскія санеты” Адама Міцкевіча, творы славутых англійскіх аўтараў Персі Шэлі і Генры Лангфэла. Кандыдат філалагічных навук, працуе ў Цэнтры даследванняў беларускай культуры, мовы, літаратуры Акадэміі навук. Мінскевіч яшчэ і літаратурны кансультант газеты для моладзі “Пераходны ўзрост”. 

На свае вершы піша музыку і цудоўна выконвае песні. Гучным голасам запальвае слухачоў, пранікнёна даносячы да сэрцаў людзей кожны матыў і кожнае слова. Выдаў студыйны зборнік песень “Жах-хі-хі/Шлях-хі-хі”. Яго песні нават вывучаюць у музычнай школе мастацтваў.

Гітара-спадарожніца

Сустрэча была прысвечана папулярным англійскім народным песням і вершам і іх перакладу Мінскевічам на беларускую мову. Атрымалася такая творчая лабараторыя, дзе вучні чыталі англійскі варыянт верша, спрабавалі самі перакласці на беларускую, а пасля пан Серж прапаноўваў свой вершаваны пераклад. Атрымлівалася займальна і цікава. Гэта захапіла дзяцей, яны пераўтварыліся са слухачоў у супольных аўтараў перакладаў.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news63189.php

Генрых VIII і Матуся Гуся. Пісьменнік-бард Серж Мінскевіч расказаў у СШ№18 Брэста пра англійскі фальклор

Да кожнага англійскага верша Серж рабіў гістарычную даведку пра час напісання, падзеі, якія былі пакладзены ў аснову твора. Таму падчас сустрэчы размова шла пра гісторыю Брытаніі, пра праўленне Генрыха VIII, пра модны занятак у XVIIIст. у Англіі – энтамалогію – навуку аб насякомых, пра вясёлых людзей, якія ёсць у кожнай краіне. Пазнаёміліся з вершамі і песенькамі Матусі Гусі (Mother Goose) з англійскага фальклору. Даведаліся, што Матуся Гуся – гэта знахарка, якая дапамагае лячыць дзяцей і лятае на гусаку. 

Гітара-спадарожніца заўсёды побач з Сержам. Песні ў яго выкананні спявалі разам на англійскай і беларускай. І чым далей, тым весялей і смялей гучалі дзіцячыя галасы. Дзеці далучаліся да традыцый і культуры народа, мову якога яны вывучаюць у школе. Так замежнае слова становіцца бліжэйшым і больш зразумелым.

Вучні шостых і сёмых классаў пачулі розныя творы: смешныя і сур’ёзныя, гумарыстычныя і павучальныя. Цяпер Серж рыхтуе да друку зборнік перакладаў англамоўнага фальклору. Напрыканцы дамовіліся, што наступны раз шаноўны госць завітае да нас вясной са сваімі “паходнымі” песнямі.

Вячаслаў КОРБУТ, настаўнік тэхнічнай працы

←Владимир Копытов назначен новым главным тренером сборной Беларуси по греко-римской борьбе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика