Маніторынг ААТ “Турыно-агра”

Источник материала:  
05.02.2019 — Разное

Работнікамі Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынг ААТ “Турыно-агра” (кіраўнік Ільюшчэня Н. І.).

Па выніках маніторынгу выяўлены наступныя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі:

не арганізавана падрыхтоўка работнікаў па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму;

інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае прад’яўляемым патрабаванням;

на вытворчых і складскіх памяшканнях не размешчаны ўказальныя знакі катэгорый па выбухапажарнай небяспецы;

транспартныя сродкі, якія знаходзяцца ў эксплуатацыі, не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння;

памяшканні аб’ектаў не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння.

МТФ аг.Турыно:

у пакоі прыёму ежы паверхні сцен печы маюць расколіны, дапускаецца складзіраванне рэчываў і матэрыялаў на небяспечнай адлегласці ад топачнага праёму печы, што можа прывесці да іх загарання.

Машынны двор аг.Турыно:

у вартавым памяшканні паверхні сцен печы маюць расколіны, дапускаецца складзіраванне рэчываў і матэрыялаў на небяспечнай адлегласці ад топачнага праёму печы, што можа прывесці да іх загарання.

Кіраўніку былі ўручаны рэкамендацыі, якія ўключаюць у сябе мерапрыемствы з указаннем тэрміну для іх рэалізацыі.

Таксама з работнікамі быў праведзены супрацьпажарны інструктаж-гутарка, падчас якога даведзены патрабаванні бяспекі ў побыце і на працоўным месцы, растлумачаны парадак дзеянняў персаналу ў выпадку выяўлення ўзгарання і спосаб прымянення наяўных першасных сродкаў пажаратушэння.

Інспектар ІнІП Глускага РАНС Раман ЦАПІК

←В Лиде такси вылетело с дороги и врезалось в дорожный знак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика