У Iвацэвiцкiм раёне дзесяткi людзей сабралiся на дзень народзінаў Касцюшкі
На Марачоўшчыне, што паблізу Косава ў Івацэвіцкім раёне на Берасцейшчыне традыцыйна адзначылі дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі. Штогод 4 лютага амбасадары ЗША, Польшчы, Украіны, прадстаўнікі іншых дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі ўзгадваюць змагара за свабоду.

Сёлета ўпершыню свята адзначалася каля ўсталяванага летась першага ў Беларусі помніка Тадэвушу Андрэю Банавентуру Касцюшку.

Кветкі да помніка ўскладаюць дыпламаты з Польшчы

Першы і адзіны помнік Касцюшку ў Беларусі

Каля помніка Касцюшку з бел-чырвона-белым сцягам

Госці з нацыянальнымі сцягамі, мясцовыя ўлады з афіцыйнымі

У сядзібе зладжана выстава мастакоў, якія малявалі Тадэвуша Касцюшку

У Марачоўшчыне 4 лютага дзясяткі людзей ушанавалі дзень народзінаў Касцюшкі

Падарунак музею Касцюшкі ад гасцей