На бягучым тыдні ў Беларусі пахаладае
04.02.2019 13:50
—
Разное
БЕЛТА
На бягучым тыдні ў Беларусі пахаладае, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў. Апошнімі днямі ў нашай краіне тэмпература паветра на 5-7 градусаў перавышае кліматычную норму. Аднак ужо ўвечары 4 лютага пачнецца пахаладанне.
У аўторак, 5 лютага, у начныя гадзіны прагназуецца ад -1 да -7 градусаў (пры праясненнях — да -11), у дзённыя гадзіны — ад -4 да +2 градусаў. У Брэсце будзе да +1 градуса, у Магілёве і Віцебску — да -4.
У сераду, чацвер і пятніцу гэтыя ўмовы надвор'я захаваюцца. Адзначаецца, што на бягучым тыдні будзе мала ападкаў.