У творчасці няма межаў
Крычаўскіх майстроў часцяком можна сустрэць у розных кутках нашай радзімы падчас усемагчымых фестываляў, конкурсаў, святаў. Адным з іх з’яўляецца сябра Беларускага союза майстроў народнай творчасці Уладзімір Ярачэнка.
Керамікай Уладзімір Ярачэнка зацікавіўся яшчэ ў Дзіцячай мастацкай школе, дзе быў адным з лепшых вучняў настаўніка В. Якавенкі. Палюбіў і адчуваў матэрыял — гліну, вырабляў дробную пластыку і свістулькі. Вось што аб ім расказаў Вячаслаў Якавенка, які выкладаў у ДМШ у тыя гады гісторыю мастацтва, скульптуру і ДПМ: «Ён мне запомніўся мэтанакіраванасцю, асабліва ў скульптуры. Мы рабілі па праграме свістулькі, а ён быў адзіны, хто нешта вырабляў сваё — вавёрку, рысь. Уладзімір рабіў тое, што ніхто не рабіў, у яго быў свой творчы падыход.
Более подробно читайте в газете.