У Віцебску з даху дома сышоў лёд і разбіў машыну
Фота: facebook.com/liliya.kulianionak
У Віцебску з даху жылога дома сышоў лёд і моцна пашкодзіў прыпаркаваную побач машыну. Пра гэты інцыдэнт паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку мясцовая жыхарка, мастачка і фатограф Лілія Кулянёнак. Менавіта яе “Таёта” пацярпела ад здарэння.
“Добра, што не на галовачку…” — напісала Лілія.
У каментары парталу TUT.by жанчына ўдакладніла, што лёд сышоў сёння каля 10-й раніцы. Гэта была “цэлая лавіна”. Кавалкі лёду ўпалі на зямлю за спінай у жанчыны і трапілі на яе машыну. Разбітае задняе шкло, рамонт будзе каштаваць прыкладна 700 рублёў.
Жанчына асцерагаецца, што “ледаход” з даху можа паўтарыцца і ёй страшна выводзіць з дому маленькага сына і сабакаў.
За ўсю зіму Лілія ніводнага разу не бачыла, каб на даху чысцілі снег. Таксама яна скардзіцца, што камунальнікі кепска прыбіраюць двор.