Пра гэта паведамляла газета «Чырвоны сцяг» 30 студзеня і 3 лютага 1945 года

Источник материала:  
02.02.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Выбары кіруючых камсамольскіх органаў

25 студзеня ў распубліцы пачаліся выбары кіруючых комсамольскіх органаў. У нашым раёне справаздачна-выбарчыя сходы прайшлі ў 10 пярвічных комсамольскіх арганізацыях.

Пра гэта паведамляла газета «Чырвоны сцяг» 30 студзеня і 3 лютага 1945 года

На высокім ідэйна-палітычным узроўні прайшоў справаздачна-выбарчы сход у педагагічным вучылішчы. Пасля змястоўнага справаздачнага даклада сакратара арганізацыі таварыша Насевіч у спрэчках выступілі амаль усе комсамольцы.

Выступаючыя адзначылі вялікую выхаваўчую работу, якую прарабіла комсамольская арганізацыя за час свайго існавання. Усе комсамольцы вучацца толькі на „4” і „5”. Арганізацыя за час выбарчай кампаніі вырасла на 8 чалавек. Адначасова выступаючыя адзначылі і рад недахопаў, якія мелі месца ў рабоце пярвічнай комсамольскай арганізацыі і ўнеслі свае прапановы па іх выпраўленню.

Комсамольцы Райаддзела НКВД на выбарчым сходзе падверглі рэзкай крытыцы работу арганізацыі. Комсамольская арганіаацыя не займалася сваёй асноўнай задачай — выхаваннем моладзі.

Справаздачна-выбарчыя сходы ў пярвічных комсамольскіх арганізацыях павінны прайсці пад знакам мабілізацыі сіл комсамольцаў і моладзі на выкананне задач, пастаўленых таварышам Сталінам у дакладзе аб 27 гадавіне Вялікай Кастрычніцкай раволюцыі, пад знакам паляпшэння выхаваўчай работы сярод моладзі, арганізацыйна-палітычнага ўмацавання комсамольскіх арганізацый і шырокага разгортвання крытыкі і самакрытыкі работы комсамольскіх арганізацый.

Бірукоў,

сакратар РК ЛКСМБ.

БОЛЬШ ЛЕСУ КРАІНЕ

Перадавы сельсавет

Вялікую дапамогу фронту аказваюць сяляне Быхаўскага сельсовета, дзе старшынёй дэпутат Вярхоўнага Совета БССР тав. Наздрачоў. Новае гістарычнае наступленне Чырвонай Арміі яны азнамянавалі масавым выездам на лесанарыхтоўкі і лесавывазкі.

3 вялікім  палітычным  уздымам ва ўсіх вёсках данага сельсовета прайшлі мітынгі, на якіх прыняты канкрэтныя абавязацельствы. Даведзены план сельскаму совету па нарыхтоўцы і вывазцы лесу сяляне абавязаліся выканаць датэрмінова.

У лесе зараз працуе 55 фурманак, якія вывезлі 130 кубічных метраў лесу, і 75 лесарубаў. 68-мі гадовы селянін Грудзіна Іван вывез 13 кубічных метраў, селянін Голаў —12 куб. метраў.

Асабліва арганізавана выехалі ў лес сяляне вёскі Малая Быхаўшчына.

Сцерлёў.

 План вылазкі і нарыхтоўкі лесу выканаем датэрмінова

У адказ на слаўныя справы воінаў Чырвонай Арміі сяляне Юша-віцкага сельсовета абавязаліся датэрмінова выканаць квартальны план нарыхтоўкі і вывазкі лесу.

На вывазцы лесу працуе 94 фурманкі. Нарыхтоўваюць лес 55 чалавек. Сяляне вёскі Затур’і  арганізавана выехалі ў лес. Яны вывезлі 150 кубічных метраў.

Селянін Быль Адам  з вёскі Ракавічы вывез 16 кубічных метраў.

Лепеціла,

старшыня сельсовета.

Не адставаць ад перадавых 

Сяляне Качановіцкага сельсовета рашылі не адстаць ад сялян другіх советаў у выкананні квартальнага плана нарыхтоўкі і вывазкі лесу. Зараз у лесе працуе 54 фурманкі, якія возяць лес, і 61 лесаруб.

Дружна працуюць сяляне вёскі Пляшэвічы, Грыбаўшчына. Адстае вёска Качановічы Першыя, дзе   дэпутатам сельсовета тав. Рачкевіч. 3 гэтай вёскі на сёнешні дзень выехала толькі 6 фурманак і 6 лесарубаў. Сам дэпутат не вывез ні аднаго метра лесу.

Трэба спадзявацца, што сяляне в. Качановічы Першыя ўлічаць гэта і з адстаючых займуць першае месца па сельскаму совету.

Калі ж будзе працаваць дзіцячы сад?

Не гледзячы на цяжкія ўмовы вайны, совецкі ўрад асаблівую ўвагу зварачвае на наша падрастаючае пакаленне — дзяцей. Для іх аддаецца ўсё лепшае: памяшканне, прадукты, вопратка. Маці можа спакойна працаваць, ведаючы, што яе дзеці дагледжаны і накормлены ў дзіцячым садзе і яслях.

Зусім іншае мы бачым у горадзе Несвіжы. Не гледзячы на неаднаразовыя просьбы мацярэй, дзіцячы сад у Несвіжы не адчынены.

Мацеры, мужы каторых дабіваюць праклятага ворага, вымушаны  пакідаць малых дзяцей адных, без усякага   догляду.

Такая маці не можа працаваць спакойна і даць тую прадукцыйнасць працы,  якая ад  яе  патрабуецца.

Рай АНА і Аддзел аховы здароў’я не прынімаюць ніякіх мер для адчынення дзіцячага саду і ясляў. У горадзе Несвіжы ёсць і многа мацярэй, якія не працуюць толькі таму, што няма на каго пакінуць малых дзяцей.

Раённы  аддзел   асветы і аддзел    аховы   здароўя   павінны ўлічыць   патрабаванні   мацярэй і ў бліжайшы тэрмін адчыніць дзіцячы сад і яслі.

Васільева.

Хлебаробы раёна клапаціліся пра насенне яравых

Клопатам аб будучым ураджаі збожжавых культур  прасякнуты артыкул галоўнага агранома РайЗА тав. Баранкова “Высакаякаснае і гатунковае насенне — залог атрымання высокага  ўраджаю”.

Спецыяліст даў парады, як правільна захоўваць насенне: у засеках яно павінна быць  засыпана на 10 — 20 сантыметраў ніжэй верхняга краю  перагародкі, каб зерне адной культуры  ці сорту не трапляла ў зерне іншай культуры ці сорту. Засыпаць збожжа раіў пластом не болей двух метраў, а насенне  алейных і траў — да аднаго метра. Пры адсутнасці тэрмаштан-гаў для кантролю за тэмпературай насення ў засеках можна было выкарыстоўваць  звычайныя жалезныя пруты обо гладкія сухія калы, па награванні якіх і меркавалі аб павышэнні тэмпературы.

Правяралі якасць насення  ў абласной кантрольна-насеннай лабараторыі  ў Баранавічах. Узоры яго прымаліся  як ад калгасаў, так і ад сялян.

З мэтай дапамогі сялянам у ачыстцы насення РайЗА  арганізавала пры калгасах “17 верасня”, імя Молатава і “Чырвоны Бераг”, пры МТС і доследнай станцыі “Ганусаўшчына” ачышчальныя пункты. Спецыяліст  расказаў, якія ачышчальныя  машыны трэба выкарыстоўваць, каб пазбавіцца ад насення розных відаў пустазелля, мякіны, бітага  калосся.

… А далёка на Захадзе працягвалася вайна

Пра гэта паведамляла газета «Чырвоны сцяг» 30 студзеня і 3 лютага 1945 года

Аператыўная зводка за 30 студзеня 1945 г. ад савецкага інфармбюро  паведамляла аб далейшым  прасоўванні войскаў Чырвонай Арміі на  захад. Кровапралітныя баі  ішлі ва Усходняй Прусіі, на  тэрыторыі Польшчы, нямецкай Памераніі і ў іншых рэгіёнах Германіі. Савецкія войскі займалі буйныя  гарады і дробныя сельскія населеныя  пункты.

Паведамлялася таксама, што за  дзень 28 студзеня на захадзе ад Пазнані войскі 1-га Беларускага фронту захапілі на  аэрадромах і авіяцыйных складах 228  нямецкіх самалётаў. За дзень 29 студзеня войскі 1-га  Украінскага фронту захапілі  на аэрадромах 55 варожых самалётаў.

У венгерскім Будапешце нашы войскі прадаўжалі знішчаць акружаны варожы гарнізон у заходняй частцы горада (Буда), поўнасцю  ачысцілі ад праціўніка востраў Маргітсігет і занялі 130 кварталаў.

“Чырвоны сцяг”

чытала Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←У нядзелю будзе дождж, да +8 на паўднёвым захадзе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика