Супраць блогера Сяргея Пятрухіна распачатыя дзве крымінальныя справы

Источник материала:  
02.02.2019 07:32 — Разное

Як паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Сяргей Пятрухін, адпаведную пастанову вынес сёння, 1 лютага, Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта і накіраваў яе ў пракуратуру Брэста.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news63099.php

Супраць блогера Сяргея Пятрухіна распачатыя дзве крымінальныя справы

Паводле пастановы, Сяргей Пятрухін з’яўляецца абвінавачаным па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч. 2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Падставай для прыцягнення брэсцкага блогера да крымінальнай адказнасці па артыкуле “Паклёп” стаў відэаролік, які быў зняты 23 сакавіка 2018 года ў будынку суда Ленінскага раёна Брэста і трансляваўся на YouTube. Паводле абвінавачання, падчас трансляцыі Сяргей Пятрухін распаўсюдзіў інфармацыю ў дачыненні да ўчастковага інспектара Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка, якая “не адпавядае рэчаіснасці, істотна прымяншае гонар і годнасць асобы, дыскрэдытуе пацярпелага ў вачах грамадскасці".

Акрамя таго, адзначаецца ў пастанове, 3 красавіка 2018 года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” Сяргей Пятрухін размясціў да відэароліка “Цудоўная чацвёрка_3. Насаты. Фінал” каментар, “які ўтрымлівае пагардлівыя, прыніжальныя, негатыўна-ацэначныя выразы”. Гэтым самым, лічаць у Брэсцкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта, Пятрухін “наўмысна зняважыў гонар і годнасць” чацвярых супрацоўнікаў Ленінскага РАУС Брэста і нанёс ім маральную шкоду.

Крымінальныя справы Пятрухіна па абодвух артыкулах аб’яднаныя ў адну вытворчасць. Абставін, якія б змякчалі адказнасць абвінавачанага, не выяўлена, — адзначаецца ў пастанове. Копія гэтага дакумента накіраваная пракурору Брэста.

Санкцыя часткі 2 артыкула 188 (“Паклёп”), як і санкцыя часткі 2 артыкула 189 (“Абраза”), прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

←Бревна, камень и камышовая крыша. Как выглядят самые красивые деревянные дома под Минском

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика