У Магілёўскай вобласці фіксуюць новыя абвалы дахаў будынкаў
mogilev.mchs.gov.by
У Магілёўскай вобласці фіксуюць новыя абвалы дахаў будынкаў. Прычыны здарэнняў, якія адбыліся 31 студзеня ў Быхаўскім, Дрыбінскім, Мсціслаўскім і Касцюковіцкім раёнах, высвятляюцца.
У вёсцы Вароніна Быхаўскага раёна абрынуўся дах прыватнай гаспадарчай пабудовы, жывёлы, якія ў ёй былі, не пацярпелі. Падобнае здарэнне адбылося і ў вёсцы Канічы Касцюковіцкага раёна. У аграгарадку Кароўчына Дрыбінскага раёна разбурыўся дах гаспадарчай пабудовы мясцовай камунальнай гаспадаркі. У вёсцы Чырвоная Беларусь Быхаўскага раёна дах абрынуўся ў аднапавярховым шасцікватэрным жылым доме (жыхары ёсць толькі ў адной кватэры). Ніхто не пацярпеў. Такія ж праблемы ўзніклі з жылым домам у вёсцы Мілейкава Мсціслаўскага раёна. Там таксама не было пацярпелых, інфармуе прэс-служба МНС.
29 студзеня абрынуўся дах прыватнага жылога дома ў Горках. Гэта таксама Магілёўская вобласць.