40 лет стажа и сотни благодарных учеников за плечами учителя географии Тамары Тенюго

Источник материала:  
01.02.2019 — Разное

Аб тым, што Ушаччына з’яўляецца сапраўдным прыродным раем, Тамара Генадзьеўна Цянюга запэўніць любога не толькі на падставе асабістых уражанняў, а і як вельмі вопытны настаўнік геаграфіі. За яе плячыма 40 гадоў стажу і сотні ўдзячных вучняў Гарбаціцкай і Вяркудскай школ.

Пасля заканчэння педагагічнага інстытута ўраджэнка Лагойшчыны меркавала вярнуцца на малую радзіму: “Разам з пяццю землякамі павінны былі адправіцца на працу ў школы свайго раёна. Аднак на момант размеркавання адзін з хлопцаў быў ужо з другой палавінкай і, каб не разлучаць сям’ю, мне прыйшлося саступіць месца. Шчыра кажучы, на той момант на Віцебшчыне акрамя Полацка нідзе не была. “Едзь ва Ушачы! Гэта блізка” – казалі мне, я і ўзяла “білет” у невядомы край”, – з усмешкай прыгадвае гісторыю свайго прыезду на Ушаччыну Тамара Генадзьеўна.40 лет стажа и сотни благодарных учеников за плечами учителя географии Тамары Тенюго

Як і многія маладыя спецыялісты ў свой час яна была ўпэўнена, што, адпрацаваўшы пару гадоў, вернецца на радзіму. Але планы змяніліся – прывыкла да новай мясцовасці, калектыву, ды і спадарожнік жыцця Васіль Пятровіч ужо нікуды не збіраўся яе адпускаць.

– Раней была пераканана, што Лагойскі раён самы лепшы і прыгожы ў Беларусі, але аказалася, што Ушацкі яму не саступае і нават у многім пераўзыходзіць. Абодва рэгіёны валодаюць самым высокім рэкрэацыйным патэнцыялам і маюць асаблівы рэльеф, – слухаючы яе расказы, быццам вяртаешся ў школьныя гады на ўрокі геаграфіі.

Цікава расказвала і тлумачыла матэрыял Тамара Генадзьеўна на кожным сваім уроку. Хоць і любіла крыху больш біялогію, але выкладаць у школе прыходзілася заўсёды геаграфію. Была не надта строгім, але прынцыповым настаўнікам і добрым псіхолагам. Жанчына і сёння лічыць, што няма дрэнных вучняў, а задача педагога менавіта зацікавіць, як кажуць, выцягнуць з дзіця яго здольнасці. “Быў у мяне адзін хлопец, які з-за ляноты, няўседлівасці і ўмення трапляць у розныя непрыемныя сітуацыі пастаянна атрымліваў заўвагі ды двойкі. Я ж яму спуску не давала і імкнулася заўсёды “падцягнуць”. Аднойчы, ужо будучы дарослым, ён прыйшоў да мяне і сказаў: “Дзякуй, Тамара Генадзьеўна, за тое, што давялі мяне да канца школьнай сцяжынкі, за парады і веды. Цяпер у мяне выдатная сям’я і работа…” – успамінае настаўніца. Зрэшты, некаторыя вучні, як, напрыклад, Наталля Каваленка, Таццяна Гарбачова, пайшлі па яе педагагічных слядах.

Тамара Генадзьеўна не толькі добры педагог, а і маці траіх дзяцей, выдатная гаспадыня. Калі прыехала на Ушаччыну, умела гатаваць толькі дранікі, але з часам асвоіла многія кулінарныя сакрэты, навучылася даіць карову, весці гаспадарку. У вольны час любіць шыць і вязаць, самым хадавым прадметам з’яўляюцца цёплыя рукавіцы і шкарпэткі для дзяцей і ўнукаў. Яна паспявае ўдзельнічаць і ў культурным жыцці аграгарадка, наведвае гурток мініяцюр, што дзейнічае пры сельскім Доме культуры. “Мастацкі кіраўнік установы Кацярына Троцкая таксама мая вучаніца, заўсёды энергічная і актыўная, можа расшавяліць любога. Вось на гэтыя навагоднія святы даверыла мне адказную ролю кікімары, – смяецца Т.Г.Цянюга. – Але ў клуб хаджу яшчэ і па іншых прычынах: па-першае, лічу, што на пенсіі таксама трэба жыць цікава, не сядзець склаўшы рукі і прыслухоўвацца, дзе і што баліць. Па-другое, не хочацца, каб з-за адсутнасці наведвальнікаў установу закрылі, вельмі хвалююся за справы аграгарадка, таму болем у сэрцы адгукнуўся апошні званок у Вяркудскай школе. Шкада яе будынка, і цудоўна было б, каб ён набыў другое жыццё. Напрыклад, разгледзеўся варыянт адкрыцця ў ёй дзіцячага лагера кшталту знакамітага “Зубраня” ці хаця б турыстычнага аб’екту. У нас цудоўная прырода і ўнікальнае возера Вяркудскае з перападамі глыбіні і ручаямі. Улетку на яго берагах ледзь не на кожным кроку палатачныя гарадкі – мясціны карыстаюцца папулярнасцю. Здаецца, лепшага месца для адпачынку не знойдзеш!”

Вольга КАМАРКОВА.

←Гуренко: За два дня до игры с БАТЭ мне была дана, как бы выразиться, установка по трем игрокам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика