Вакансии в Ушачском районе в феврале
Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 14 арганізацыях Ушаччыны.
Сярод навінак – прапановы райспажыўтаварыства і ПУП “Энэртранс”, якім неабходны вадзіцелі аўтамабіля, а другому яшчэ бухгалтар і цясляр.
Недахоп кадраў назіраецца ў многіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача і галоўнага заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага агранома і галоўнага бухгалтара; “Арэхаўна” – галоўнага агранома, галоўнага заатэхніка і трактарыста-машыніста; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, жывёлавода, інжынера па ахове працы, аператара машыннага даення, трактарыста-машыніста і электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, электрагазазваршчыка; райветстанцыя – ветэрынарнага ўрача.
Па-ранейшаму патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне. Ушацкая ЦРБ чакае ўрачоў са спецыялізацыяй па стаматалогіі, кардыялогіі, лабараторнай дыягностыцы, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр у Маладолецкі, Старасельскі і Слабадскі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД, інструктараў па лячэбнай фізкультуры ў фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы (на час рамонту навучальнай установы – у паліклініку), а таксама медыцынскіх сясцёр у паліклініку.
Лясгас прапануе вакансіі начальніка аддзела, майстра лесу (у Кубліцкае лясніцтва), укладчыка піламатэрыялаў, дэталяў і вырабаў з драўніны, вальшчыка лесу, леснікоў. Райаддзел па надзвычайных сітуацыях чакае інструктара, Ушацкая школа – інжынера-электроніка, ТАА “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны, філіял ААТ “Сцяг індустрыялізацыі” ў г.п.Ушачы (прамкамбінат) – тэхнолага і швачак.
Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 330 да 1000 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.