На выходныя ў Беларусі чакаецца плюсавая тэмпература і дажджы
pixabay.com
2 лютага ў Беларусі будзе пераважна хмарнае надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі чакаюцца дождж і мокры снег. Месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні: уначы слабы, а зранку і ўдзень парывісты.
Уначы слупок тэрмометра пакажа -4...+1, удзень чакаецца ад нуля да 5 градусаў цяпла.
У нядзелю, 3 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаецца туман, уначы на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны.
Уначы прагназуецца 0...+5, удзень — 1-6 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе чакаецца да 8 са знакам "плюс".
Цёплае надвор'е захаваецца і ў панядзелак, 4 лютага. Месцамі па краіне чакаецца невялікі кароткачасовы дождж, у асобных раёнах туман, уначы на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, удзень з пераходам на заходні ўмераны.
Тэмпература паветра будзе ад нуля да +5, удзень па поўдні краіны чакаецца да 7 градусаў цяпла.