Делегация Шумилинского района побывала на торжествах в Великих Луках

Источник материала:  
01.02.2019 — Разное
Делегация Шумилинского района побывала на торжествах в Великих Луках
Памяць, якая нас яднае

Памяць пра подзвіг народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, павага да гераізму савецкіх салдат, якія не шкадавалі жыцця, абараняючы родную зямлю ад ворага, пашана ветэранаў вайны – гэта тое, што збліжае і яднае брацкія народы Расіі і Беларусі. На мінулым тыдні ў рамках міжрэгіянальнага супрацоўніцтва дэлегацыя Шумілінскага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Ірынай Шалахавай наведала Велікалуцкі раён Пскоўскай вобласці, дзе брала ўдзел у святкаванні 75-й гадавіны вызвалення гэтага рэгіёна Расійскай Федэрацыі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вялікая Айчынная вайна пакінула на Велікалуцкай зямлі шматлікія сляды. За гераічную 33-дзённую абарону ад наступаючых на Ленінград фашысцкіх войскаў у ліпені-жніўні 1941 года гораду Вялікія Лукі прысвоена ганаровае званне “Горад воінскай славы”. Выгнанне ворага пачалося ў студзені 1942 года, калі была вызвалена паўночна-усходняя частка раёна, Чырвоная Армія падышла да горада, але вызвалілі горад толькі праз год. Да канца лістапада 1942 года ішлі баі мясцовага значэння. Самае славутае месца Велікалуцкага раёна – Ступінская вышыня. Бессмяротнай славай пакрылі сябе воіны 28-й стралковай дывізіі за авалоданне Ступінска-Марцьянаўскім вузлом супраціўлення. У ходзе Невельскай аперацыі была вызвалена паўднёвая частка раёна. Апошнюю, паўночна-заходнюю, частку раёна вызвалілі ў сту-дзені 1944 года ў ходзе Навасакольніцкай аперацыі. Таму 18 студзеня адзначаецца як Дзень вызвалення Велікалуцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Як расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая, якая ўваходзіла ў склад дэлегацыі, урачыстасці пачаліся з прыёму ў кіраўніка адміністрацыі Велікалуцкага раёна Сяргея Пятрова. Дарэчы, у мерапрыемствах брала ўдзел і дэлегацыя Талачынскага раёна, які таксама супрацоўнічае з нашымі расійскімі партнёрамі. Госці наведалі мясцовы краязнаўчы музей, помнік і магілу Героя Савецкага Саюза Аляксандра Матросава. Менавіта на велікалуцкай зямлі здзейсніў свой подзвіг камсамолец-герой.
Урачыстае мерапрыемства прайшло ў Булынінскім сельскім Доме культуры. На свята былі запрошаны ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу, салдацкія ўдовы, вязні і дзеці вайны, кіраўніцтва г. Вялікія Лукі, дэпутаты абласнога і раённага Сходаў, ганаровыя грамадзяне Велікалуцкага раёна, прадстаўнікі духавенства, грамадскасці.
Делегация Шумилинского района побывала на торжествах в Великих Луках

Сяргей Пятроў з ветэранам вайны Марыяй Сізовай – франтавой медсястрой, удзельніцай баёў на Ступінскай вышыні.

Кіраўнік Велікалуцкага раёна Сяргей Пятроў у сваім выступленні нагадаў, што ў гады акупацыі ў раёне былі спалены 348 вёсак, разрабаваны 160 калгасаў, 64 школы, 20 медыцынскіх устаноў, 11 клубаў. Больш за 11 тысяч жыхароў раёна загінулі на франтах Вялікай Айчыннай. 74 помнікі і памятныя знакі стаяць на  велікалуцкай зямлі вечным напамінам пра ваенныя гады. У 42 воінскіх пахаваннях ляжаць больш за 20,5 тысячы салдат 26 нацыянальнасцяў, якія вызвалялі раён. Сяргей Аляксандравіч падзякаваў ветэранам за іх подзвіг, павіншаваў усіх жыхароў раёна з гадавінай вызвалення.

На сходзе выступілі заслужаны настаўнік РФ, гісторык-краязнаўца Уладзімір Арлоў, епіскап Велікалуцкі і Невельскі Сергій, старшыня раённага савета ветэранаў Станіслаў Лукашоў. Да віншаванняў далучыліся намеснік галавы горада Вялікія Лукі Сяргей Агароў, старшыня Талачынскага райвыканкама Сяргей Ягораў. Ад імя шумілінцаў павіншавала расійскіх сяброў Ірына Шалахава.
Святочны канцэрт прадставілі лепшыя творчыя калектывы Велікалуцкага раёна і г. Вялікія Лукі. Госці свята мелі магчымасць пазнаёміцца з унікальнай выставай ваеннай формы ўзораў 1943-1954 гадоў, падрыхтаванай Баркоўскім літаратурна-мастацкім музеем і членам Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, прыватным калекцыянерам Вячаславам Сізовым.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №10 ад 01.02.2019 г.
Фота з сайта адміністрацыі Велікалуцкага раёна.

←Банкам разрешили поднять ставки по рублевым вкладам. Нацбанк отменил ограничения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика