Шумілінскія рыбакі паказалі клас

Источник материала:  
01.02.2019 — Разное
Шумілінскія рыбакі паказалі клас
Шумілінскія рыбакі паказалі клас

Правядзенне штогадовых міжраённых спаборніцтваў па зімовай лоўлі рыбы на мармышку на возеры Будавесць у Башнях стала добрай традыцыяй. Арганізуе мерапрыемства Шумілінская раённая арганізацыйная структура  “Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.
“Каб папулярызаваць зімовую рыбалку сярод моладзі, упершыню было вырашана правесці спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў, – расказвае дырэктар  РАС БТПР Аляксандр Усаў. – Радуе, што юныя рыбаловы ў нас ёсць і яны з радасцю ўдзельнічалі ў спаборніцтвах. Перамог самы юны ўдзельнік – сямігадовы Павел Вірко, які злавіў 190 грам рыбы. У адзінаццацігадовага Арцёма Аксюты агульны ўлоў 153 грамы, у пятнаццацігадовага Ільі Шыёнка – 120 грам. Акрамя пазітыўнага настрою і задавальнення, хлопцы атрымалі грашовыя сертыфікаты ад крамы “Ёршык”.
Сярод дарослых ўдзельнікаў па-за канкурэнцыяй былі шумілінскія рыбаловы. У асабістым заліку лепшы вынік (620 грам) у Аляксандра Юдава, які, дарэчы, злавіў і самую вялікую рыбіну – стограмовага падлешчыка. Васіль Юдаў з 515 грамамі ўлову – другі, Юрый Клюеў (450 грам) – трэці. Гэтыя рыбакі будуць абараняць гонар Шуміліншчыны на абласных спаборніцтвах.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №9 ад 29.01.2019 г.
На здымку: узнагароду атрымливае Ілья Шыёнак.
←Серьезная авария на МКАД, движение затруднено

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика