У Жабінцы аўтобус збіў дзяўчынку на пешаходным пераходзе
31.01.2019 17:07
—
Разное
gaibrest.by
14-гадовая школьніца сур'ёзна пацярпела падчас ДТЗ у Жабінцы 30 студзеня, паведамляе gaibrest.by.
Інцыдэнт адбыўся ў 14:48. Аўтобус "Радзіміч" рэйса Кобрын-Жабінка ехаў па вуліцы Кірава, за рулём быў 61-гадовы жыхар Кобрына. Каля дома №108 на нерэгуляваным пешаходным пераходзе кіроўца збіў 14-гадовую дзяўчынку, якая ішла праз дарогу.
Падлетка шпіталізавалі з траўмамі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай дзіцячай абласной лякарні.