"Больше чем книги" — слоган XXVI Минской международной выставки-ярмарки

Источник материала:  
31.01.2019 — Разное
>

"Больше чем книги" — слоган XXVI Минской международной выставки-ярмарки З 6 па 10 лютага 2019 года ў 26-ы раз у выставачным комплексе «Бел Экспо» пройдзе Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш — адна з самых буйных кніжных выстаў, якія праходзяць у СНД і ва Усходняй Еўропе. Удзел у ёй возьмуць прадстаўнікі 35 краін свету.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця кірмашу адбудзецца 6 лютага пры ўдзеле Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча.

   

XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш будзе прысвечаны Году малой радзімы і II Еўрапейскім гульням, а таксама юбілеям класікаў беларускай літаратуры і памятным гістарычным дат Беларусі.

    

Упершыню выстава будзе праводзіцца не толькі на пляцоўках выставачнага комплексу, але і ў кнігарнях, бібліятэках і музеях, будуць арганізаваны літаратурныя экскурсіі, паэтычныя маршруты і тэматычныя семінары. Плануецца абмеркаваць сусветныя тэндэнцыі ў афармленні кніг, краудфандынгу, літаратурную крытыку і блогінг, працу ў сацыяльных сетках і іншыя пытанні кніжнай галіны.

   

Акрамя таго, падчас выставы прэзентуюць навінкі найбуйнейшых выдавецтваў краін блізкага і далёкага замежжа, арганізуюць аўтограф-сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, правядуць бізнес-перамовы, майстар-класы і адукацыйныя трэнінгі.

    

Арганізатарамі Мінскай кніжнай выставы-кірмашу выступаюць Міністэрства інфармацыі, Мінскі гарвыканкам, Саюз пісьменнікаў Беларусі. Суарганізатарамі: Міністэрства замежных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства культуры, ААТ "Белкніга", ПК ТАА "Макбел".

Фота з інтэрнэта.

←ХРОНИКА ПРОИСШЕСТВИЙ (с 21 по 27 января 2019 года)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика