На базе Смаргонскай гімназіі будзе створаны клуб экалагічнага маніторынгу
Падчас сустрэчы дырэктар гімназіі Ірына ДУРЭЙКА і Вольга ЧАБРОЎСКАЯ.
Акрамя дырэктара і педагогаў гімназіі на сустрэчы прысутнічалі начальнік гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Голубеў, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Аксана Мінкоўская і прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Смаргонская ініцыятыва”. Плануецца, што гэтыя арганізацыі таксама прымуць удзел у рабоце клуба.
Гімназія для рэалізацыі праекта была выбрана невыпадкова. Праводзіўся конкурс сярод устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці (клуб на Гродзеншчыне ствараецца ўпершыню).
Гімназія падала заяўку, прадставіўшы ініцыятывы, якія рэалізуюцца тут. Экалагічная работа вучняў і настаўнікаў не засталася незаўважанай. Для работы клуба ў гімназію будзе прывезена абсталяванне для маніторынгу навакольнага асяроддзя. З яго дапамогай можна будзе замяраць узровень ападкаў, выяўляць шкодныя прымесі ў паветры і многа іншага. Праект гэты не столькі навучальны, колькі рабочы. Усе даследаванні, праведзеныя членамі клуба, будуць заносіцца ў базу даных і выкарыстоўвацца Белгідраметэацэнтрам.
Віялета ВОЙТКА.
Фота аўтара.