У Мазырскім раёне легкавік сутыкнуўся з "хуткай", пацярпелі 4 чалавекі
31.01.2019 10:59
—
Разное
Скрыншот з відэа тэлеканала "Мазыр".
У Мазырскім раёне легкавік сутыкнуўся з "хуткай", пацярпелі 4 чалавекі. Як інфармуе тэлеканал "Мазыр", здарэнне адбылося 30 студзеня каля пасёлка Крынічны. Lada Kalina, якой кіравала 36-гадовая жанчына, паспрабавала абагнаць спадарожны аўтамабіль і апынулася на паласе сустрэчнага руху. Там адбылося сутыкненне з рэанімацыйнай машынай хуткай дапамогі. Ад удару легкавік адкінула на абочыну.
Сярод чатырох пацярпелых — трое медыцынскіх работнікаў (2 фельдшары і лекар), а таксама кіроўца Lada Kalina, якой спатрэбілася тэрміновая шпіталізацыя.