У Мінску злавілі мужчыну, які збег з крамы з ботамі і плацёжным тэрміналам

Источник материала:  
31.01.2019 09:18 — Разное
У Мінску злавілі мужчыну, які збег з крамы з ботамі і плацёжным тэрміналам
pixabay.com

У Фрунзенскім раёне Мінска мужчына збег з абутковой крамы за некалькі хвілін да яе закрыцця з ботамі і плацёжным тэрміналам. Здарэнне адбылося ў адным з гандлёвых цэнтраў. Ахоўнік звярнуўся ў міліцыю, паведаміў прыкметы зламысніка, які трапіў на запіс камер відэаназірання.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, 32-гадовага зламысніка хутка знайшлі і затрымалі. Паводле яго слоў, скрадзенае (зімовыя мужчынскія боты і плацёжны тэрмінал) ён збіраўся перапрадаць. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Крадзеж". Мінчуку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Раней ён ужо меў праблемы з законам і таксама з-за крадзяжоў.

←В Жабинке на переходе автобус сбил 14-летнюю девочку: ребенок в реанимации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика