Расіянін на "Бэнтлі" ў Гродне ўрэзаўся ў мікрааўтобус
30.01.2019 21:10
—
Разное
![Расіянін на "Бэнтлі" ў Гродне ўрэзаўся ў мікрааўтобус](http://www.21.by/pub/news/2019/01/1548874239938142.jpg)
newgrodno.by
"Бэнтлі", якім кіраваў расіянін, стаў вінаваўцам ДТЗ у Гродне 29 студзеня. Здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны, паведамляе gaigrodno.by.
Расійскі госць ехаў па вуліцы Падкрыжацкай у напрамку вуліцы Таўлая. ерад скрыжаваннем, як пазней патлумачыў мужчына, ён не пабачыў дарожных знакаў, якія патрабуюць саступіць дарогу, і быў упэўнены, што едзе па галоўнай дарозе. "Бэнтлі" выехаў на скрыжаванне, дзе ўрэзаўся ў мікрааўтобус "Мерсэдэс".
Штраф за парушэнне расіянін заплаціў невялікі. А вось на рамонт свайго аўто яму давядзецца раскашэліцца.