Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч наведаў участковую бальніцу

Источник материала:  
30.01.2019 — Разное
30 студзеня старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч сустрэўся з працоўным калектывам Крэўскай участковай бальніцы, расказаў медыцынскаму персаналу аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна, падрыхтоўцы Смаргоні да абласных “Дажынак”, якія пройдуць у нашым горадзе сёлета.

Іван Іванавіч пацікавіўся, якія праблемы зведвае ўчастковая бальніца, звязаўся па тэлефоне з намеснікам галоўнага ўрача ЦРБ па гаспадарчай частцы. Ён паведаміў аб тым, што будзе зроблена ў гэтай лячэбнай установе.

Потым старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч папрасіў медыкаў задаваць яму пытанні, калі ў каго ёсць. З пэўнай інфармацыяй перад прысутнымі выступіў старшыня Крэўскага сельвыканкама Віктар Дзятчык.

Перад тым, як пакінуць Крэўскую ўчастковую бальніцу, Іван Іванавіч пабываў у палатах, пагутарыў з хворымі, выслухаў іх просьбы і пажаданні.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч наведаў участковую бальніцу

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч наведаў участковую бальніцу

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч наведаў участковую бальніцу

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Депутат Елена Анисим собралась баллотироваться в президенты Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика