У міліцыю прыйшоў мінчук, які заявіў, што задушыў сваю маці
30.01.2019 14:15
—
Разное
Здымак з архіву
У міліцыю прыйшоў 37-гадовы мінчук, які заявіў, што задушыў сваю 61-гадовую маці. Мужчыну затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу, артыкул — "Забойства". Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося 28 студзеня ў Маскоўскім раёне сталіцы. На адрас, які паведаміў мужчына, выехала следча-аператыўная група. Інфармацыя пра забойства пацвердзілася.
Высветлілася, што ў падазраванага і яго маці раптоўна ўзнікла сварка. І падчас яе жанчына была задушаная.
Прызначаныя экспертызы, працягваецца расследаванне крымінальнай справы.