У Віцебску на пажары ў шматпавярховым жылым доме загінула пенсіянерка
30.01.2019 08:34
—
Разное
З архіву БЕЛТА
У Віцебску на пажары ў шматпавярховым жылым доме загінула пенсіянерка. Здарэнне адбылося пасля 16-й гадзіны ў аўторак, 29 студзеня, на вуліцы Броўкі. Узгаранне заўважылі на дзявятым паверсе. З кватэр пад'езду эвакуявалі дзевяць чалавек, яны не пацярпелі. Загінула 76-гадовая гаспадыня кватэры, у якой быў пажар. Жанчыну, інваліда 2-й групы па апорна-рухальным апараце, знайшлі на падлозе. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі, інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі.