Рекомендации при ОРВИ
Не займайцеся самалячэннем і заражайце іншых!
Грып – вострае рэспіраторнае захворванне, узбуджальнікам якога з’яўляюцца вірусы некалькіх тыпаў (А, В і С). Грып небяспечны, перш за ўсё, развіццём сур’ёзных ускладненняў (бранхітаў, пнеўманій, паражэнняў сардэчнай мышцы і г. д.), а таксама абвастрэннем хранічных захворванняў. Не выключаны и смяротныя зыходы. Падхапіўшы вірус, мы нясём яго дадому, на работу, заражаем тых, хто побач.
Хворы на грып чалавек з першых часоў захворвання з’ўляецца крыніцай інфекцыі. Вірус перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Пры кашлі, чханні, размове з насаглоткі хворага выкідваюцца часціцы сліны, слізі, макроты з заражанай у тым ліку вірусамі грыпу мікрафлорай. Заражэнне можа адбывацца і праз прадметы быту: ручнікі, насоўкі, посуд.
Асноўныя сімптомы грыпу: раптоўныя дрыжыкі, рэзкае павышэнне тэмпературы, агульнае недамаганне, боль у мышцах, галаўны боль (пераважна ў вобласці ілба), вяласць ці ўзбуджэнне, пачырванелыя вочы і твар, сухое надакучлівае пакашліванне, закладзенасць носу з нязначнымі выдзяленнямі.
Самалячэнне пры грыпе недапушчальна, асабліва для дзяцей і пажылых. Бо прадбачыць цячэнне грыпу немагчыма. Таму неабходна адразу звярнуцца да ўрача. Калі ўрач настойвае на шпіталізацыі – не адмаўляйцеся. Шпіталізацыі падлягаюць хворыя з цяжкім цячэннем хваробы і ўскладненнямі, а таксама з хранічнымі захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання і інш.
Хворы на грып павінны быць ізаляваны на 7 дзён, у дамашніх умовах – у асобным пакоі.
Вядома, што хваробу лягчэй папярэдзіць, чым лячыць. Таму ў мэтах прафілактыкі захоўвайце наступныя меры:
– пазбягайце блізкага кантакту з нездаровымі людзьмі, якія кашляюць;
– пазбягайце ці скараціце час прабывання ў шматлюдным месцах;
– захоўвайце гігіену рук: часцей мыйце рукі з мылам ці выкарыстоўвайце сродкі для дэзынфекцыі рук;
– старайцеся не дакранацца рукамі да твару;
– закрывайце рот і нос пры кашлі і чханні;
– павялічце прыток свежага паветра ў жылыя памяшканні, часцей адкрывайце вокны;
– прытрымлівайцеся здаровага ладу жыцця: паўнацэнны сон, рацыянальнае харчаванне, фізічная актыўнасць, рэгулярныя прагулкі на свежым паветры.
Крысціна АФАНАСЬЕВА, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Шумілінскага раёна.