У сераду прагназуецца мокры снег, дождж і да +2
29.01.2019 13:18
—
Разное
pixabay.com
30 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
Месцамі пройдзе невялікі снег, днём на большай частцы Гомельшчыны і Магілёўшчыны прагназуецца мокры снег і дождж. У асобных раёнах чакаюцца туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Уначы будзе 0..-6 градусаў, а ўдзень прагназуецца ад 4 градусаў марозу да 2 цяпла.