Колонки «под ключ». Водопроводными колонками будут пользоваться только те, кто платит за использованную воду

Источник материала:  
29.01.2019 — Разное

За спажытыя літры вады трэба плаціць, як і за любыя іншыя камунальныя паслугі, а таму грамадскія вулічныя водаправодныя калонкі паступова пераабсталёўваюцца пад ключ (ці пад каўпак). Гэта запорныя механізмы, што дазваляюць карыстацца калонкай толькі тым спажыўцам, якія заключылі адпаведны дагавор і спраўна аплачваюць паслугу.
На ўчастках водаправоднай сеткі, дзе ёсць тэхнічная магчымасць падключэння жылых дамоў да цэнтральнага водазабеспячэння, калонкі будуць дэманціраваны.
Усім карыстальнікам, якія яшчэ не перазаключылі дагавор на водазабеспячэнне, варта звярнуцца ў раённы ўчастак водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі з пашпартам і дакументам аб уласнасці жылога памяшкання. Знаходзіцца ён па адрасе: г.п.Ушачы, Савецкая, 37, 2-гі паверх, кабінет 2, тэлефон 3-10-20. Рэжым работы: па буднях з 8.00 да 13.00.
Нагадваем таксама пра неабходнасць штомесяц здымаць паказанні лічыльнікаў вады і своечасова аплачваць паслугу. Варта сачыць і за спраўнасцю гэтых прыбораў, а калі вы заўважылі хібы ў іх рабоце, неабходна ў трохдзённы тэрмін паведаміць пра гэта па прыгаданым вышэй тэлефоне.
Карысная для водакарыстальнікаў інфармацыя маецца на сайце прадпрыемства www.npvkh.by

Філіял “Наваполацкводаканал”

←Кроссовер Geely FY11: что внутри?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика