У Стоўбцах людзей пакусаў шалёны воўк: цяпер там адловяць усіх бадзяжных сабак
pixabay.com
Воўк, які напаў на людзей у Стоўбцах, апынуўся шалёным. У горадзе абвешчаны каранцін на два месяцы — пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Стаўбцоўскай раённай ветстанцыі.
Пад каранцін таксама папала вёска Слабада. Менавіта там адбыліся кантакты з хворай жывёлай.
Па словах ветэрынараў, выпадкі шаленства ў рэгіёне здараліся і раней. Карантын прадугледжвае, што ў горадзе і ваколіцах будуць адлоўленыя ўсе бадзяжныя жывёлы.
Позна ўвечары 26 студзеня воўк спярша пакусаў мужчыну і жанчыну каля чыгуначнай станцыі, а потым напаў яшчэ на адну пару. Ва ўсіх пацярпелых былі множгыя раны ад укусаў. Акрамя таго, воўк нападаў на аўтамабіль аднаго з мясцовых жыхароў.
27 студзеня лекары абышлі людзей, каб выявіць іншыя здарэнні з ваўком. Цяпер ва ўзмоцненым рэжыме ветэрынары робяць свойскім сабакам і катам прышчэпкі ад шаленства.
Стаўбцоўская гарадская участковая ветлякарня ў выніку надзвычайнай сітуацыі працягнула час працы на тры гадзіны — да 20:00. Гэта зроблена, каб людзям было зручней прывозіць жывёл для вакцынацыі. Жывёлу застрэлілі.