Маладзечанка паведаміла ў міліцыю, што задушыла ўласнага сына
![Маладзечанка паведаміла ў міліцыю, што задушыла ўласнага сына](http://www.21.by/pub/news/2019/01/1548670597615153.jpg)
У доме, дзе загінуў васьмігадовы хлопчык / sk.gov.by
У Маладзечне Следчы камітэт пачаў крымінальную справу пра забойства васьмігадовага хлопчыка. Здарэнне адбылося 26 студзеня, паведамляе прэс-служба ведамства.
Увечары ў суботу на нумар 102 у Маладзечанскі РАУС затэлефанавала жыхарка Маладзечна і заявіла, што задушыла свайго малалетняга сына. На месца адразу прыбылі міліцыянты, якія пацвердзілі крымінальны характар смерці дзіцяці.
29-гадовую жанчыну затрымалі і з прыкметамі псіхічнага разладу шпіталізавалі ў лякарню. Каля яе палаты выстаўлены пост аховы.
Паведамляецца, што маладая жанчына выхоўвала дзіця адна і жыла ў кватэры са сваякамі. Ніхто з сям'і ні на якім уліку не стаяў, да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся. Сям'я не стаяла на ўліку ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Следчыя дапытваюць сваякоў, суседзяў, праводзяць экспертызы.
Дакладная прычына смерці дзіцяці будзе вядомая па выніках судова-медыцынскай экспертызы.
Ход расследавання крымінальнай справы знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніцтва ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці.