Следчыя шукаюць сведкаў забойства мужчыны ў Наваполацку
БЕЛТА
Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці высвятляе акалічнасці смерці Паўла Ганцалева, інфармуе БЕЛТА. Цела мужчыны знайшлі 22 студзеня каля дома №165 па вуліцы Маладзёжнай у Наваполацку.
Следчыя просяць адгукнуцца тых, хто бачыў мужчыну напярэдадні яго смерці або мае любую інфармацыю пра абставіны яго забойства. Патэлефанаваць можна на нумары 102 і +375 33 399-80-44 (кругласутачна). Праваахоўнікі абяцаюць канфідэнцыйнасць і ўзнагароджанне за значныя звесткi.
22 студзеня ў Наваполацку каля шматкватэрнага дома быў знойдзены труп мужчыны. Яго асобу неўзабаве высветлілі — гэта быў 42-гадовы мясцовы жыхар Павел Ганцалеў. Па словах праваахоўнікаў, цела мужчыны мела прыкметы крымінальнай смерці. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за забойства пры абцяжарваючых абставінах.