Творчая сустрэча з Анатолем Бензеруком прайшла на базе 27-й школы Брэста

Источник материала:  
26.01.2019 12:46 — Разное

Педагогам і навучэнцам выпала магчымасць пазнаёміцца і пагутарыць са знакамітым творцам, сябрам СПБ, лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, пераможцам абласнога конкурсу журналісцкага майстэрства ў намінацыі “За захаванне гісторыка-культурнай спадчыны”.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news62873.php

Творчая сустрэча з Анатолем Бензеруком прайшла на базе 27-й школы Брэста

Анатоль Бензярук жыве ў Жабінцы, працуе загадчыкам аддзела пісьмаў раённай газеты “Сельская праўда”. Яго пяру належаць больш як 800 журналісцкіх публікацый і 10 кніг, сярод якіх – “Крупчыцы. 1794 год”, “Касцюшкі-Сяхновіцкія”, “Сорак дарог”, “Свята для сэрца”, “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля” (за апошнюю пісьменнік атрымаў дыплом першай ступені на нацыянальным конкурсе “Мастацтва кнігі-2013” і ганаровы знак “Залаты фаліянт”).


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news62873.php

Творчая сустрэча з Анатолем Бензеруком прайшла на базе 27-й школы Брэста

Анатоль Расціслававіч – адзін з тых, хто ў сваёй творчасці шмат увагі ўдзяляе захаванню народнай спадчыны – самага каштоўнага скарба, пакінутага нашымі продкамі. Яго творы адрозніваюцца грунтоўнасцю, дасканаласцю, яны – прыклад таго, як трэба паказваць, шанаваць і любіць сваю малую і вялікую Радзіму.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news62873.php

Творчая сустрэча з Анатолем Бензеруком прайшла на базе 27-й школы Брэста

Доказам гэтаму і стала сустрэча, падчас якой кожнае слова творцы поўнілася вялікім жаданнем данесці маладому пакаленню важнасць іх родных зямлі, мовы, гісторыі, культуры. Шчырасцю і, безумоўна, талентам Анатоль Бензярук захапіў слухачоў у палон. Ён распавёў пра сваю сям’ю, малую Радзіму, сустрэчы з чытачамі, падарожжы, закрануў тэму выбара ў прафесіі і пажадаў навучэнцам адказна падысці да яго, бо гэта вырашальны для лёсу момант. 


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news62873.php

Творчая сустрэча з Анатолем Бензеруком прайшла на базе 27-й школы Брэста

На сустрэчу пісьменнік прыехаў не з пустымі рукамі, а прывёз з сабою напісаную напярэдадні казку пра кухонную лямпачку, якая была сонцам. Яшчэ зачытаў ён і “смачную” казку “Куды блінок закаціўся”, расказаў пра кнігу “Свята для сэрца” і аповесць “Я цябе бачу”. Вялікую цікавасць у прысутных выклікала кніга Анатоля Бензярука “Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля”, згаданая раней, роспавед пра яе быў дапоўнены праглядам буктрэйлера.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news62873.php

Творчая сустрэча з Анатолем Бензеруком прайшла на базе 27-й школы Брэста

Падчас імпрэзы юныя чытачы ахвотна задавалі пісьменніку шматлікія пытанні. Напрыклад, з адказаў творцы стала вядома, што першы свой твор, верш-загадку, ён напісаў у пяць гадоў. Любімым пісьменнікам заўсёды быў і застаецца Уладзімір Караткевіч. Анатоль Расціслававіч узгадаў, як у дзяцінстве захварэў, і мама чытала яму “Дзікае паляванне караля Стаха”, што паспрыяла хуткаму выхдараўленню хлопчыка…Яшчэ юным аматарам кніг было цікава даведацца, якая беларуская страва даспадобы пісьменніку… Які багаж твораў мае ён сёння… Якім гістарычным падзеям аддае большую перавагу пры вывучэнні…


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news62873.php

Творчая сустрэча з Анатолем Бензеруком прайшла на базе 27-й школы Брэста

Напрыканцы сустрэчы навучэнцы 27-й школы павіншавалі шаноўнага госця з 50-годдзем. Анатоль Бензярук, у сваю чаргу, пажадаў ім не ленавацца і як мага больш чытаць, любіць і шанаваць Радзіму. 

←Британцы тестируют систему проецирования на дорогу направления движения беспилотного автомобиля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика