Бяспека ў кожны дом
У аг. Засценак Усцярхі Глускага раёна прайшоў сельскі сход. Ініцыятарам мерапрыемства выступіў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
Ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на прафілактыцы пажараў і гібелі людзей, недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду, нагадалі насельніцтву правілы бяспекі ў побыце і на вытворчасці. У мерапрыемстве ўзяў удзел першы намеснік начальніка раённага аддзела па НС Павел Грабянькоў.
Работнік МНС распавёў аб становішчы з пажарамі ў раёне і вобласці, прывёў прыклады надзвычайных сітуацый з гібеллю людзей. Таксама ён нагадаў прынцып працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і прывёў статыстыку выратаваных дзякуючы гэтаму прыбору людзей. Удзельнікі сходу паглядзелі фільм аб асноўных прычынах пажараў і атрымалі ад ратавальнікаў памяткі з алгарытмам дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.
Інспектар ГПіУГ Глускага РАНС Станіслаў БЯРОЗКІН