На пешаходным пераходзе ў Гродне машына збіла дзевяцігадовага хлопчыка

Источник материала:  
25.01.2019 16:44 — Разное
На пешаходным пераходзе ў Гродне машына збіла дзевяцігадовага хлопчыка
gaigrodno.by

Зранку 25 студзеня ў Гродне пад машыну трапіў дзевяцігадовы хлопчык. ДТЗ адбылося каля 08:50 на вуліцы Каліноўскага, піша gaigrodno.by.

39-гадовы мужчына на "БМВ" ехаў з боку вуліцы Горкага і на нерэгуляваным пешаходным пераходзе збіў хлопчыка. 

Пры ДТЗ школьнік атрымаў закрыты пералом локця і ўдары, яго шпіталізавалі ў лякарню. Жыццю хлопчыка цяпер нічога не пагражае.

Кіроўца патлумачыў, што заўважыў школьніка ў апошні момант і не мог пазбегнуць наезду.

Пасля аварыі школьнік спалохаўся і прасіў кіроўцу адпусціць яго ў школу. Але мужчына сам выклікаў на месца здарэння і "хуткую дапамогу", і ДАІ.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

←В чем опасность папиллом и почему от жировиков на веках нельзя избавляться в домашних условиях?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика