Итоги социально-экономического развития района в 2018 году подвели на очередном заседании райисполкома

Источник материала:  
25.01.2019 — Разное

У райвыканкаме

Аналіз учарашняга з бачаннем заўтра

На чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое прайшло 21 студзеня пад началам старшыні Паўла Налівайкі, было разгледжана амаль 4 дзясяткі пытанняў, але галоўная ўвага, што цалкам зразумела, было нададзена вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выкананню бюджэту ў 2018 годзе. Пра гэта падрабязна далажылі першы намеснік старшыні і начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Сяргей Ананіч і Ларыса Белая, а ў актыўным абмеркаванні зробленага і выпрацоўцы будучых шляхоў развіцця рэгіёну прыняў удзел яшчэ і старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Крывалап. Вось толькі асобныя лічбы.

Раёнам выкананы заданні па такіх асноўных паказчыках, як прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) — $1281,2 тыс. за студзень-верасень пры заданні $500 тысяч; экспарт паслуг (без уліку рэспубліканскіх арганізацый) — пры гадавой задачы ў 105% тэмп росту за студзень-лістапад да адпаведнага перыяду 2017 года склаў 212%.

За 11 месяцаў не дасягнуты даведзеныя паказчыкі па экспарце тавараў (без уліку рэспублі-канскіх арганізацый, а таксама нафты і нафта-прадуктаў) — тэмп росту 90,1% (заданне на год 103%); аб’ёме будаўніча-мантажных работ (разам з мантажом абсталявання) — выкананне 42175 тыс. руб. (55000 тысяч); росце вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў гаспадарках усіх катэгорый — 90,5% пры заданні на год 104% (у сельгасарганізацыях — адпаведна 88,2 і 104,6%); рознічнаму тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі — тэмп росту 103,7% (104%); узроўні заробку — 815,6 рубля (868). За студзень-верасень на створаныя працоўныя месцы праца-ўладкавана 120 чалавек (заданне — 122).

Прамысловасцю раёна выраблена прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах на суму 358678 тыс. рублёў — 129,4% да леташняга ўзроўню. Iндэкс прамысловай вы-творчасці за студзень-лістапад склаў 97,6% да 11 месяцаў 2017 г. Зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці за гэты перыяд дапусцілі 60% улічваемых арганізацый: ЗПУП «Парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца» (80,5%), ЗТАА «Дахавы завод Тэх-наНIКОЛЬ» (82,6%), філіял «Асіповіцкі завод жалезабетонных канструкцый» (85%), УКП ЖКГ (89,1%), ДУКВП «Водаканал» (89,6%) і ААТ «Асіповіцкі хлебазавод» (94,2%.).

Аб’ём экспарту тавараў за студзень-лістапад — $49871,3 тыс. (87,2% да адпаведнага перыяду 2017 года), аб’ём імпарту тавараў — $ 62948,2 тыс. (116,6%).

Ніводнай гаспадаркай не дасягнуты мінулагодні ўзровень па вытворчасці прадукцыі. Вытворчасць асноўных відаў раслінаводства да ўзроўню 2017 года такая: збожжавыя і зернебабовыя культуры — 88,9%, цукровыя буракі — 101,8%, алейнае насенне рапсу — 87,1%. На цяперашні зімова-стойлавы перыяд сельгасарганізацыямі нарыхтавана ўсіх відаў кармоў у аб’ёме 45,9 тыс. т кармавых адзінак — менш на 12%; у разліку на ўмоўную галаву — 29,9 ц кармавых адзінак (мінус 2,2 ц).

За год выраблена 29291,5 т малака (90%); у разліку на 1 бала-гектар — 22,8 кг (мінус 3,5). Зніжэнне вытворчасці дапушчана ўсімі сельгасарганізацыямі, акрамя філіяла «Белшына-агра» ААТ «Белшына». У разліку на карову надоена 4123 кг малака — мінус 391 кг да ўзроўню 2017 г. Усе гаспадаркі, акрамя філіяла «Белшына-агра», знізілі прадуктыўнасць дойнага статка. Рэалізавана малака па ўсіх каналах збыту 24102,4 т — 83,6%. Вырошчванне мяса буйной рагатай жывёлы зменшылася на 39,3%, сярэднясутачныя прывагі — на 169 г. Колькасць пага-лоўя БРЖ на 1 студзеня 20221 — 93,7%, у тым ліку кароў — 7047 (менш на 137 галоў).

У чатырох сельгасарганізацыях за студзень-лістапад дапушчаны страты ад усёй дзейнасці (1175 тыс. рублёў): філіял «Белшына-агра» — 567, ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне» — 278, ААТ «Каменічы» — 269, ААТ «Авангард-Ніва» — 61 тыс.

За студзень-лістапад за кошт усіх крыніц фінансавання ў раёне за-своена 109470 тыс. рублёў інвестыцый у асноўны капітал — 164%. За год уведзена ў эксплуатацыю жылля агульнай плошчай 10996 м2 (заданне 10920) — 72-кватэрны жылы дом у Асіповічах і 36 індывідуальных, у тым ліку 16 у сельскай мясцовасці. На будаўніцтва ў горадзе райбальніцы (тэрапеўтычны корпус на 100 ложкаў) на год са сродкаў рэспубліканскага бюджэту было выдзелена 1025 тыс. рублёў — асвоены ў поўным аб’ёме, з 14827 тыс. райбюджету (выпуск аблігацый) — 6918 тысяч.

За гэты перыяд суб’ектамі гаспадарання Асіповіччыны атрымана выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг у суме 487732 тыс. руб. — 126,7%. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 6,9% (8,6%), продажаў — 5,8% (7,2%).

ЗВУП «ПКФ «Сонца», ДУКВП «Водаканал», ААТ «АЗАА», філіял «Белшына-агра», ААТ «Каменічы», «Авангард-Ніва» і «Асіповічыагра-прамтэхзабеспячэнне» — 20,6% арганізацый, якія ўлічваюцца, — спрацавалі з чыстымі стратамі ў памеры 9144 тыс. рублёў (у студзені-лістападзе 2017 г. — адпаведна 14,7% і 7372 тысяч).

Па стане на 01.12. 2018 г. крэдыторская запазычанасць па раёне адпавядала 116624 тыс. рублёў (74,4% да ўзроўню пачатку года) і пераўзыходзіла дэбіторскую ў 2,1 раза, пратэрмінаваная — 28866 тысяч (65,9); дэбіторская запазычанасць — 54616 тыс. руб. ці 86,2% (пратэрмінаваная — 8644 тыс. або 118,5%).

За год упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама працаўладкавана 1241 чалавек — 79% ад тых, хто звярнуўся, пры заданні 68%. Па стане на 01.01.2019 г. афіцыйны статус беспрацоўнага мелі 64 чалавекі, каэфіцыент напружанасці — 0,1 (511 вакансій). Зараз узровень беспрацоўя складае 0,3% (гадавое заданне — не больш за 1%).

Натуральна, гэта далёка не ўсе лічбы-факты, якія пэўным чынам характарызуюць стан спраў у нашай народнай гаспадарцы. I ўлічваючы, што па шэрагу напрамкаў раён не спрацаваў максімальна эфектыўна, шмат увагі на пасяджэнні было нададзена менавіта пошуку рэзерваў для паляпшэння паказчыкаў у кожнай з жыццёва важных галін. Што і знайшло ў выніку адлюстраванне ў прынятых членамі выканаўчага камітэта рашэннях.

←Мониторинг ОАО «ПМК № 86 «Водстрой»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика