Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам будаўніча-мантажнага трэста №41

Источник материала:  
25.01.2019 — Разное
Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай, сустрэлася з працоўным калектывам будаўніча-мантажнага трэста №41. Асноўная тэма інфармавання – “Вялікія справы малой радзімы. Значныя падзеі 2018 года”. З інфармацыяй выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Святлана Кот. Аб сітуацыі ў раёне з шаленствам дзікіх жывёл, заражэннем людзей ВІЧ, праявах грыпу расказала галоўны санітарны ўрач раёна Марына Турэйка. Старшы інжынер райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Аўраменка звярнуў увагу прысутных  на меры пажарнай бяспекі.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам будаўніча-мантажнага трэста №41

Аднак найбольш пытанняў трэстаўскія работнікі задалі па будаўніцтве і добраўпарадкаванні Смаргоні. Таму Аляксандр Бажыдай адначасова расказваў аб будаўнічых справах і адказваў на пытанні. У прыватнасці, ён паведаміў, што ў мікрараёне Заходнім, з паўднёвага боку стадыёна, распачаты падрыхтоўчыя работы да будаўніцтва 64-кватэрнага дома. Цяпер тэхніка за­дзейнічана на рыцці катлавана. Дом будзе ўзведзены па 240 указе для тых, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Сёлета пачнецца будаўніцтва 119-кватэрнага шматпавярховага дома па вул. Камсамольскай, які плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2020 годзе. Але спачатку будуць знесены 4 прыватныя дамы. Сем’ям прадастаўлена жыллё ў 9-павярховым жылым доме, які пабудавалі нядаўна работнікі “Гроднажылбуда” па гэтай жа вуліцы.

Цяпер праектуецца 50-кватэрны дом з далучаным да яго дзіцячым садам. Садок будзе невялікі, разлічаны на дзве групы па 20 месцаў. Будаўніцтва гэтага аб’екта распачнецца ў мікрараёне Усходнім.

З залы паступіла пытанне наконт далейшага капітальнага рамонту праспекта Індустрыяльнага. Аляк­сандр Рыгоравіч патлумачыў, што гэтай справай  займаецца  кіраўнік адміністрацыі СЭЗ “Гроднаінвест” Сяргей Ткачэнка. У яе ўваходзяць участкі свабоднай эканамічнай зоны, якія знаходзяцца ў мікрараёне Карані. Ужо выкананы папярэдне праектныя прапрацоўкі, вызначаны кошт работ – каля 5 мільёнаў рублёў. Рамонтныя работы на праспекце пачнуцца летам. Як адзначыў Аляксандр Бажыдай, усё будзе зале­жаць ад інвестыцый, якія выдаткуе СЭЗ “Гроднаінвест”. Пры поўным аб’ёме фінансавання аб’ект будзе скончаны сёлета.

Намеснік старшыні райвыканкама Аляк­сандр Бажыдай паведаміў, што атрымана заключэнне па праектнай дакументацыі і, магчыма, неўзабаве ўзбекская кампанія прыступіць да падрыхтоўкі пляцоўкі  для будаўніцтва завода па перапрацоўцы бавоўны. Цяпер узводзіцца вытворчая база. А яшчэ гэта фірма купіла ў мікрараёне Усходнім участак зямлі, выконваюцца праектныя работы па будаўніцтве гасцініцы на 40 месцаў. Там жа будзе і рэстаран усходняй кухні.

Работнікі трэста пацікавіліся наконт басейна, які планавалася рэканструяваць у фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва”. Аляксандр Рыгоравіч адказаў, што праект на рэканструкцыю гэтага аб’екта распрацуюць у Маладзечне. Прадугледжаны дзве ванны. Адна - на 500, другая – 60 метраў кубічных. Замене падлягае ўсё састарэлае абсталяванне.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з працоўным калектывам будаўніча-мантажнага трэста №41

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 

←Два портрета Ленина продали в Лондоне почти за $150 тысяч

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика