Ратавальнікі нагадваюць аб бяспецы
25.01.2019
—
Разное
Работнікамі Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праведзена пажарна-прафілактычная работа ў жылым сектары.
Акцэнт ратавальнікі традыцыйна зрабілі на самыя ўразлівыя катэгорыі: адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых, інвалідаў, сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці. Асаблівая ўвага таксама была нададзена рабоце з неўладкаванымі сем’ямі, грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, а таксама тымі, хто пражывае з імі па суседстве.
Жыхарам нагадалі асноўныя правілы бяспекі, растлумачылі наступствы іх невыканання, падказалі найбольш уразлівыя месцы ў доме, а для замацавання атрыманай інфармацыі уручылі памяткі.
Станіслаў БЯРОЗКІН, інспектар ГПіУГ Глускага РАНС