У Мінску міліцыя злавіла аголенага мужчыну і даведалася прычыны яго ўчынку

Источник материала:  
25.01.2019 09:55 — Разное
У Мінску міліцыя злавіла аголенага мужчыну і даведалася прычыны яго ўчынку
Здымак з архіву Еўрарадыё

Мінская міліцыя паведаміла падрабязнасці здарэння на праспекце Пераможцаў, па якім у чацвер каля 17-й гадзіны бегаў аголены мужчына, які трапіў пад аўтамабіль, пасля чаго збег (відэа можна пабачыць тут). Яго ўдалося затрымаць. Хуліганам аказаўся 55-гадовы жыхар сталіцы. На яго целе міліцыянеры заўважылі сляды атрыманых траўмаў. Мужчына патлумачыў, што пераходзіў праспект па-за пешаходным пераходам і трапіў пад аўтамабіль. Што да прычын прагулкі без адзення, то мінчук такім чынам хацеў "злучыцца з Богам".

Міліцыянеры завезлі затрыманага ў Бальніцу хуткай меддапамогі для пастаноўкі дыягназу. Яны праводзяць праверку. Пакуль невядома, ці чакае мужчыну нейкае пакаранне.

←Маргелов сообщил, под каким соусом крупный ритейл ест мелких игроков

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика