У Кобрыне школьніцу пакусаў даберман, дзяўчынка адбівалася сумкай
24.01.2019 17:14
—
Разное
Здымак з архіву pixabay.com
У Кобрыне на прыпынку грамадскага транспарту на 14-гадовую школьніцу напаў сабака. Здарэнне адбылося раніцай 19 студзеня. Мужчына выгульваў сабаку (мяркуецца, што гэта быў даберман) без павадка і намысніка. Жывёла ўкусіла дзяўчынку за боты і куртку, а пасля — за калена. Школьніца адбілася ад сабакі сумкай і патэлефанавала бацькам. Яны завезлі дачку ў бальніцу, дзе ёй накладалі швы на раны. Дзяўчынка праходзіць курс лячэння, інфармуе БЕЛТА.
Міліцыя шукае 52-гадовага гаспадара сабакі. У яго дачыненні распачалі адміністрацыйны працэс, праводзіцца праверка.
Як інфармавала Еўрарадыё, сёлета ў Гродне на першакласніка напаў байцовы сабака. У хлопчыка былі рваныя раны твару.